Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K −10 24h
Reach per post (ERR) 16.9%1.4K avg views
Posting 22.4/day last 5 hours ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬
  1. Дазвол на працу "Белавія" з Boeing — адна з умоў працягу "канструктыўнага дыялогу" паміж Лукашэнкам і ЗША. Гэта вынікае з каментара прадстаўніка Беларусі пры ААН і "куратара" амерыканскага кірунку Валянціна Рыбакова. Рыбакоў нагадаў, што на сустрэчы з Джонам Коўлам у верасні Лукашэнка "акрэсліў кола ключавых пытанняў, вырашэнне якіх Вашынгтонам стане падмуркам для далейшага канструктыўнага дыялогу паміж краінамі". Дазвол на ўзаемадзеянне з амерыканскай карпарацыі, як і зняцце санкцый з кіраўніка "Беларуськалія", Рыбакоў прывёў у прыклад вырашэння "ключавых пытанняў". Вераснёўскі візіт Коўла не прынёс чаканага вызвалення некалькіх соцень людзей. Лукашэнка тады выказаў амерыканцам незадаволенасць тым, што яны "не выконваюць" пэўныя дамоўленасці і адпусціў толькі 25 чалавек.

  2. edited

    "Белавія" зможа працаваць з Boeing. Адпаведны дазвол выдала міністэрства гаднлю ЗША, паведаміў кіраўнік беларускай авіякампаніі Ігар Чаргінец. "Гэта дазволіць "Белавія" наўпрост атрымліваць запасныя часткі, кампаненты, праграмнае забеспячэнне па наяўных у авіякампаніі самалётаў. Акрамя таго, гэта адкрывае дарогу на правядзенне перамоў па набыцці самалётаў наўпрост у карпарацыі Boeing", — распавёў Чаргінец. ЗША знялі санкцыі з "Белавія" ў лістападзе 2025-га — гэта была адна з дамоўленасцяў паміж спецпасланнікам ЗША Джонам Коўлам і Аляксандрам Лукашэнкам.

  3. У Беларусі на сёння не хапае больш за 600 настаўнікаў. Заробак хаця б у 2000 рублёў ці вышэй абяцаюць толькі 4,3% ад усіх вакансій, якія размешчаныя дзяржаўнай службай занятасці. Дарэчы, амаль палова вакансій для настаўнікаў — ад устаноў Мінска ці Мінскай вобласці. Найменшы дэфіцыт педагогаў — у Гродзенскай вобласці.

  4. Маладую настаўніцу звольнілі з мінскай гімназіі за "занадта адкрытыя фота". Падтрымку ў сацсетках ёй выказваюць сотні беларусаў. Настаўніца па-сапраўднаму любіць сваю працу: у яе інстаграме захаваныя шмат фота і відэа з вучнямі, з гісторыямі пра іх і г.д. А ў 2022 яна ўзялася за класнае кіраўніцтва і пісала: "Я сыходжу з галавой у дзяцей, у іх унутраны свет, у клопат пра іх, але галоўнае — я атрымліваю аддачу. Я атрымліваю ўсмешкі, абдымкі, "дзякуй". А калі мне бацькі пішуць: "Ганна Андрэеўна, дзякуй Вам, нам вельмі пашанцавала з вамі", то я разумею, што нездарма раблю сваю працу!". @euroradio вельмі старалася знайсці "занадта адкрытыя фота" ў акаўнтах настаўніцы. Не атрымалася. Як заўсёды, у чыноўнікаў сваё ўспрыняццё "нормы".

  5. Алесь Бяляцкі: палітвязні могуць ператварыцца ў сталы тавар. — Адных выпускаюць, а потым рэжым набірае новых. Атрымліваецца бясконцая карусель, — сказаў праваабаронца ў інтэрв'ю dekoder. — Таму трэба не толькі вызваляць людзей, але і дамагацца спынення рэпрэсій. Ведаючы Лукашэнку ўжо больш за трыццаць гадоў, я ўпэўнены, што ён як дыктатар разумее толькі пазіцыю сілы. […] — Вы кажаце пра неабходнасць захоўваць ціск на рэжым. Але ці патрэбныя адначасова каналы зносін з ім? — Перамовы могуць быць карысныя, калі яны дазваляюць вызваляць людзей або вырашаць гуманітарныя праблемы. Але нельга паддавацца ілюзіям. Асноўная мэта Лукашэнкі — заставацца ва ўладзе. Нельга верыць яго абяцанням без канкрэтных дзеянняў. Мы ўжо праходзілі праз перыяды дыялогу і пацяплення адносін паміж рэжымам і Захадам. А потым усё зноў сканчвалася рэпрэсіямі. Таму трэба працаваць перш за ўсё з дэмакратычнымі сіламі, падтрымліваць беларускую грамадзянскую супольнасць, дапамагаць захоўваць беларускую ідэнтычнасць. Інакш у Беларусь прыйдзе імперская Расія.

  6. "Беларусьфільм" збіраецца зрабіць мультфільм выключна пры дапамозе AI. Бюджэт — 76,5 тысячы долараў. У дзяржзакупцы, якую знайшло @euroradio, пазначана патрабаванне, каб на ўсіх этапах стварэння анімацыі выкарыстоўваліся ШІ-сэрвісы — ад напісання сцэнара да агучвання. Працоўная назва праекта — "Каманда ратавальнікаў", яго хочуць выпусціць наступным летам. Мы паспрабавалі хуценька стварыць з дапамогай ChatGPT постэр для будучай прэм'еры. Таму, "Беларусьфільм", калі вы хочаце набыць ужо гатовы канцэпт — чакаем грашовы данат.

  7. СК агучыў падрабязнасці трагічнага ДТЗ пад Лельчыцамі. Сам кіроўца і некаторыя яго пасажыры былі нападпітку. 17-гадовы хлопец не запытаўшы ўзяў машыну старэйшага брата пасля адпачынку з сябрамі.

  8. Вяртанне, у якое не вераць. Калонка Маргарыты Ворыхавай для @euroradio — пра тое, чаму некаторыя НКА змогуць вярнуцца ў Беларусь. "Я думаю, што частка з іх вернецца, прычым не таму, што нам гэтага хочацца, а таму, што без іх рэжыму становіцца ўсё цяжэй", — піша актывістка і дэлегатка КР. Чытайце меркаванне Маргарыты Ворыхавай цалкам тут: https://euroradio.fm/vyartanne-u-yakoe-ne-verac-pisha-margaryta-vorykhava Гэтая спасылка працуе без VPN: https://storage.googleapis.com/euroradio/read.html?page=/vyartanne-u-yakoe-ne-verac-pisha-margaryta-vorykhava

  9. У ДТЗ пад Лельчыцамі загінулі тры падлеткі. Як паведамляюць у ДАІ, за стырном Audi быў 17-гадовы хлопец. Ён не справіўся з кіраваннем, выехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва. "Адзін 16-гадовы і двое 17-гадовых пасажыраў загінулі. Кіроўца і 15-гадовы пасажыр дастаўленыя ў бальніцу", — паведамілі ў ДАІ.

  10. У Гомель прыляцелі ўжо тры самалёты з жыхарамі акупаваных Алешак. На тэрыторыі аэрадрома арганізавалі часовы лагер для некалькіх соцень людзей. Эвакуяваныя потым паедуць на аўтобусах ва Украіну праз "Новую Гуту".

  11. Аналізуем найбольш гучныя навіны пятніцы ў праграме "Сэнсы дня". Самае галоўнае — усяго за 7 хвілін: https://www.youtube.com/watch?v=Vn5i22QOBfo

  12. edited

    Важныя падзеі і сэнсы пятніцы, 30 кастрычніка, у праграме ЕЎРАЗУМ: 01:23 Ці варта Лукашэнку паспяшацца з “бігдылам”, пакуль у Штатах не прайшлі выбары? 10:15 Навіны спорту 12:25 Расія плануе скараціць імпарт беларускай малочкі — гэта можа ўдарыць па бюджэце мацней за калійныя санкцыі 20:00 Навіны шоу-бізу 22:55 Літва дагэтуль падымае ў неба знішчальнікі, каб збіць адзінокі дрон "Сэнсы дня": пра галоўныя падзеі — усяго за 7 хвілін.

  13. “Амерыка нагадвае поле бітвы". У ЗША рыхтуюцца выбраць новы Кангрэс — што варта ведаць? І якія прагнозы даюць эксперты? "Пасля двух гадоў хаосу, жорсткасці, карупцыі і некампетэнтнасці… у вас з’явіцца магчымасць сказаць: «Хопіць — з нас дастаткова»”. Расказваем галоўнае: https://euroradio.fm/ameryka-nagadvae-pole-bitvy-u-zsha-rykhtuyucca-vybrac-novy-kangres Тут можна прачытаць без VPN

  14. "Не хацела ні з кім размаўляць". Беларуска, якая знікла ў Швейцарыі, выйшла на сувязь з братамі. Пра знікненне 27-гадовай Луізы Піпіі стала вядома на гэтым тыдні. Яе браты, экс-палітвязні Тамаз і Цімур Піпія, не мелі з ёй сувязі больш за месяц. "Неўзабаве пасля гэтага яна выйшла на сувязь з намі, — расказаў Свабодзе Тамаз. — Мы паразмаўлялі праз відэа, цяпер маем сувязь рэгулярна. У Луізы ўзніклі праблемы асабістага характару, яна не хацела ні з кім размаўляць. Цяпер мы на сувязі". Глядзіце інтэрв'ю @euroradio з Тамазам Піпіям: https://youtu.be/cdkYZYJC8NI?si=owvzkL0vlqJvhexu

  15. Не Азаронкам адзіным. Што вядома пра пра новых прапагандыстаў у абойме “Беларусьфільма”. "Сёння мая мара здзейснілася. Здымаць на "Беларусьфільме", з цалкам беларускім складам — гэта гонар". Падрабязнасці пра новых зорак "правільнага кіно": https://euroradio.fm/ne-azaronkam-adzinym-raspavyadaem-pra-novykh-prapagandystau-u-aboyme-belarusfilma Тут можна прачытаць без VPN

  16. Фрагмент кнігі з шорт-ліста прэміі Гедройця. Чытайце "Боў і мерць у Хротне" на @euroradio! https://euroradio.fm/fragment-knigi-z-short-lista-premii-gedroyca-chytayce-bou-i-merc-u-khrotne Тут можна прачытаць без VPN

  17. Эвакуяваныя жыхары Алешак паляцяць з Анапы ў Беларусь, а адтуль іх аўтобусамі давязуць да Украіны, піша @hromadske_ua. Раней Z-ваенкар Уладзімір Раманаў напісаў, што тых, хто захацеў ва Украіну, назбіралася 17 аўтобусаў, а ў Расію — усяго 4.

  18. Лепш за ВіаГру! Беларускія спявачкі Ганна Шаркунова, Іскуі Абалян і Іна Афанасьева прэзентавалі сумесную этна-поп песню "Сокровища". "Калі яе не возьмуць у "Песню года» і на "Славянскі базар" — гэта будзе жудаснай несправядлівасцю", — іранізуе аўтар тэксту песні Уладзімір Кубышкін. Кубышкін, а таксама ўсе тры спявачкі ў 2020 падтрымалі беларусаў, а не рэжым, за што потым трапілі ва ўсе магчымыя "чорныя спісы". Афанасьеву не выратавала нават званне народнай артысткі Беларусі.

  19. 285 тысяч рублёў выдаткуе Нацбанк Беларусі на ўстаноўку дзяржаўнага сцяга на свой будынак. Такі тэндар @euroradio знайшло за партале дзяржаўных закупак. Але не падумайце, што за гэтыя грошы ўсяго толькі ўсталююць флагшток. Таксама будуць знойдзеныя "архітэктурныя рашэнні" і зробленая "архітэктурная падсветка".

  20. Older posts