Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K −10 24h
Reach per post (ERR) 16.9%1.4K avg views
Posting 22.4/day last 5 hours ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬

Ад сёння беларусы могуць наведаць Чарнагорыю толькі пры наяўнасці ў пашпарце візы. Дагэтуль краіна заставалася адной з нямногіх у Еўропе, куды можна было патрапіць без дадатковых складанасцяў. Цяпер, каб патрапіць у Чарнагорыю, ёсць два шляхі: зрабіць візу ў амбасадзе ў Маскве ці праз візавыя цэнтры VFS Global у Мінску. Пусцяць на цёплыя пяскі Чарнагорыі і тых, у каго адкрыты шэнген любой краіны Еўрасаюза. Пры гэтым беларусаў, якія птрапілі ў Чарнагорыю да 31 кастрычніка па “бязвізе”, новыя правілы не тычацца і яны могуць находзіцца на тэрыторыі краіны на працягу 30 дзён з моманту ўезду. У тым, што Чарнагорыя скасавала бязвіз для грамадзян Беларусі і Расіі вінаватая вайна і тое, што краіны выступаюць у ёй агрэсарамі. Чарнагорыя рыхтуецца да ўступлення ў ЕС, таму прыводзіць правілы ўезду ў адпаведнасць з патрабаваннямі ЕС. Да 2027 года ўлады мусяць перагледзець пагадненні аб бязвізавым рэжыме з дзяржавамі, якія Брусель адносіць да зон павышанай рызыкі.

Views over time

05001K1.5K1 Nov 11:0211 Nov 21:341.3K1 Nov 11:02: 0 views11 Nov 21:34: 1,330 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
1 Nov 2026, 11:020
11 Nov 2026, 21:341.3K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.