Фільм “Лісты” беларускага дакументаліста Андрэя Куцілы атрымаў “Залатога голуба” на кінафестывалі ў Ляйпцыгу. “Праз захапляльны паралельны досвед мужчын і жанчын — адных, якія гавораць, другіх, якія малююць, і трэціх, якія змагаюцца, — фільм пераўтварае сведчанні ў супраціў. Ад кінематаграфіста, які адмаўляецца дазволіць краіне знікнуць з вачэй, паходзіць фільм, што з кінематаграфічнай рашучасцю і празрыстасцю пераносіць нас у месца, недасягальнае для астатніх”, — з такой фармулёўкай журы ўручыла галоўную ўзнагароду Міжнароднага конкурсу поўнаметражных дакументальных фільмаў беларускаму рэжысёру. Фільм “Лісты” прысвечаны лёсам некалькіх беларускіх палітвязняў і іх сем’яў і грунтуецца на іх перапісцы праз папяровыя лісты. Дагэтуль стужка атрымала прыз на Венецыянскім кінафестывалі. таксама яна ўвайшла ў шорт-ліст еўрапейскага Оскара — European Film Awards 2027.