ЗША а следам Германія папярэдзілі сваіх грамадзян аб пагрозе тэракту са шматлікімі ахвярамі ў маскоўскім музеі-запаведніку “Царыцына”. Дыпламаты рэкамендуюць ўстрымацца ад наведвання "Царыцына" "ў сувязі з канкрэтнай інфармацыяй аб актуальнай пагрозе бяспецы". У суботу амбасада ЗША ў Расіі паведаміла пра імаверны тэракт у маскоўскім парку. ФСБ пацвердзіла атрыманне інфармацыі. Пра дэталі ніводны бок нічога не казаў. Вядома, што парк “Царыцына” закрылі на два дні.