Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K −10 24h
Reach per post (ERR) 16.9%1.4K avg views
Posting 22.4/day last 9 hours ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬
  1. Тамаз і Цімур больш за пяць гадоў правялі ў беларускіх калоніях. Пасля вызвалення ім далі тры дні, каб пакінуць краіну, інакш ізноў турма. Цяпер браты ў Літве чакаюць дакументаў, грошы скончыліся, а 4 лістапада яны застануцца без жылля. https://youtu.be/cdkYZYJC8NI

  2. edited

    Маці палітыка Івана Краўцова выпусціла музычны альбом "Дзённы". Рэліз Людмілы Краўцовай меў выйсці амаль 25 гадоў таму. "Альбом быў гатовы да выпуску яшчэ ў 2002 годзе, але праз складаныя абставіны ў нашай сям'і ў той час так і не дайшоў да слухача. Нядаўна мы знайшлі арыгінальны эскіз вокладкі — каляровы надрук пачатку 2000-х, яго рабіў дызайнер Раберта Касануэва. З'явілася нагода выпусціць яго", — расказаў Краўцоў.

  3. Якія будуць кошты за паслугі ЖКГ зімой? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае эканамістка Аліса Рыжычэнка. Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=sxsBFYUS8-c

  4. Украіна і Расія правялі чарговы абмен палоннымі праз тэрыторыю Беларусі. Дадому вярнуліся 270 грамадзян Украіны, сярод іх 9 цывільных. Паводле слоў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, удалося вярнуць пяцярых чалавек, якіх лічылі загінулымі ў выніку выбуху ў Аленёўцы ў ліпені 2022 года. Расійскаму боку перададзены 270 ваеннаслужачых.

  5. edited

    Залаты запас саюзніка заканчваецца: ці гэта галоўная праблема Лукашэнкі? Галоўная рэдактарка Plan B Вольга Лойка і эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі абмяркоўваюць гэтае ды іншыя пытанні ў праграме "І што?". https://www.youtube.com/watch?v=3uiabeOhDUI

  6. Сябры памерлага ў Варшаве беларуса Сяргея Пархаця збіраюць грошы на яго пахаванне. Агульная сума збора — 30 тысяч злотых. Сяргей Пархаць (Ян Памедор Рэуцкі) быў адным з аўтараў "Музыкальнай газеты". У Польшчу пераехаў у 2012 годзе і стварыў папулярную суполку "Беларусы ў Варшаве". Гэта буйнейшая онлайн-суполка беларусаў за мяжой, яна аб'ядноўвае 28 тысяч чалавек. Праз яе беларусы ў Польшчы знаёмяцца, абмяркоўваюць вострыя тэмы, шукаюць дапамогу і робяць інтэграцыю ў новай краіне лягчэйшай адзін для аднаго. Менш чым за суткі было сабрана больш за палову заяўленай сумы. Далучыцца да збора можна тут.

  7. edited

    Ужо на гэтых выхадных у Еўропе перавядуць гадзіннікі (а ў Беларусі — не). У нядзелю ў 3:00 стрэлкі гадзінніка неабходна будзе перавесці на гадзіну назад — на 2:00. Ноч стане на гадзіну даўжэйшай. Такім чынам, пасля пераводу гадзіннікаў розніца ў часе паміж Беларуссю і Польшчай складзе 2 гадзіны, а паміж Беларуссю і Літвой — 1 гадзіну. На летні час Еўропа вернецца толькі ў сакавіку. Наступны раз стрэлкі гадзінніка перавядуць у ноч з 27 на 28 сакавіка.

  8. Чаму Лукашэнка нечакана ізноўку вярнуўся да абмеркавання перамоўнага трэка з ЗША? На гэтае ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае палітычны аналітык Віталь Цыганкоў. https://www.youtube.com/watch?v=9CQ45dQvl4M

  9. Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця пройдзе ў Гданьску 7 лістапада. Па традыцыі публічныя аўтары з “кароткага спіса” напярэдадні ўрачыстай цырымоніі абвяшчэння пераможцаў завітаюць у эфір @euroradio 23 кастрычніка ў нашай студыі — Арцём Шуканаў і яго “Пентаквантар”. https://www.youtube.com/watch?v=6BbC2mlbdiY

  10. Як вырастуць даходы бюджэтнікаў? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае эканамістка Аліса Рыжычэнка. Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=sxsBFYUS8-c

  11. Польскія спецслужбы паказалі, як адбываўся абмен палітзняволенага Анджэя Пачобута. Відэа апублікавала Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы. Апублікаваны ролік — гэта анонс праграмы "Новая халодная вайна" на польскім тэлебачанні. Выпуск выйдзе 25 кастрычніка, у ім прадстаўнік спецслужбы распавядзе падрабязнасці гэтай аперацыі. Актывіст польскай меншасці, гродзенскі журналіст Анджэй Пачобут быў вызвалены і вывезены з Беларусі ў Польшчу ў межах абмену 28 красавіка на памежным пераходзе "Баброўнікі" – "Бераставіца". Ён правёў у зняволенні 5 год.

  12. Дональд Трамп заявіў, што Ілан Маск аднавіў доступ да спадарожнікавай сувязі Starlink ва Украіне. Абмежаванні ў працы сувязі ўскладнялі работу УСУ і ўплывалі на магчымасць Украіны выкарыстоўваць беспілотнікі. Напярэдадні прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заяўляў, што сувязь з ваеннай сеткай Starshield, работу якой забяспечвае распрацаваная Маскам сістэма Starlink, яшчэ не поўнасцю адноўлена. Раней Маск адмаўляў сваю датычнасць да запавольвання тэмпаў сувязі, а адміністрацыя Трампа адмаўляла, што давала ўказанне кампаніі Маска абмежаваць доступ Украіны да Starlink. Абмежаванні на падключэнне да спадарожнікавага інтэрнэту былі ўведзены на фоне спроб Трампа ціснуць на Зяленскага і прымусіць яго спыніць атакі на расійскія нафтаперапрацоўчыя заводы.

  13. Ці не штодня ў Беларусі ловяць карупцыянераў — звычайна кіраўнікоў прадпрыемстваў. Здавалася б, што хабарніцтва ў краіне ўжо даўно мусіла знікнуць, бо з ім змагаюцца 30 гадоў. Але не. Няўжо людзей нічога не вучыць ці прычына ў нечым іншым? Пра гэта а таксама пра іншыя важныя і цікавыя падзеі тыдня гутарым з блогерам Аляксандрам Кныровічам. https://www.youtube.com/watch?v=qTRiZdMbu1w

  14. Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на пятніцу (час пазначаны беларускі): 12:00 — блогер Аляксандр Кныровіч 14:00 — пісьменнік Арцём Шуканаў 15:00 — палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў 17:00 — журналістка Вольга Лойка і эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі ў праграме "І што?" Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!

  15. "Літаратура і мастацтва" перастане выходзіць як асобная газета. З наступнага года яна стане дадаткам да "Звязды". Менавіта "Літаратура і мастацтва" першай распавяла пра Курапаты – месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. У 1988 годзе на яе старонках выйшаў артыкул Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва "Курапаты — дарога смерці". @euroradio знайшло той самы нумар "Літаратуры і мастацтва" ў Нацыянальнай бібліятэцы і перадрукавала тэкст, каб вы маглі яго прачытаць і сёння. Вось ён: https://euroradio.fm/kurapaty-daroga-smerci Без VPN

  16. Беларусы падалі ў польскі Сейм петыцыю, каб “пашпарт падарожніка” дзейнічаў даўжэй. Яны просяць павялічыць тэрмін яго дзеяння да двух гадоў і абавязаць банкі прызнаваць яго дакументам, які сведчыць асобу. Ініцыятары з Уроцлава адзначаюць: штогадовае пераафармленне дакумента змушае замежнікаў рэгулярна праходзіць працяглыя працэдуры. Таксама ўзнікаюць цяжкасці з адкрыццём банкаўскіх рахункаў і пацвярджэннем асобы. Петыцыя чакае рэгістрацыі ў канцылярыі Сейма.

  17. У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у сілавікоў. Здарэнне адбылося сёння ноччу ў вёсцы Старая Рудня. У міліцыю паступіла інфармацыя, што жыхар вёскі захоўвае незарэгістраваную паляўнічую стрэльбу, якой пагражае суседзям. Паведамляецца, што мужчына аказаў узброены супраціў міліцыянерам, якія прыбылі на месца. Мужчыну застрэлілі.

  18. Сэнсы дня на @euroradio. За 7 хвілін мы з экспертамі раскажам вам пра самыя важныя сэнсы і падзеі 22 кастрычніка. У выпуску: падрыхтоўка транзіту ўлады ў Беларусі, Расія супраць беларускай малачкі, нарада Лукашэнкі пра ЗША. https://youtu.be/kigobo6i4Ow

  19. edited

    Важныя падзеі і сэнсы чацвярга, 22 кастрычніка, у праграме ЕЎРАЗУМ: 01:12 Калій для Трампа: ці стане Пуцін канкурэнтам Лукашэнкі? 05:13 Навіны спорту 08:15 Беларуская малочка і расійскі імпарт: што чакае прамысловасць? 22:34 Навіны шоў-бізу 25:40 Лукашэнка працягвае мілітарызацыю Беларусі. Навошта? "Сэнсы дня": галоўныя падзеі дня ўсяго за 7 хвілін: https://youtu.be/kigobo6i4Ow

  20. Навошта Лукашэнку круглы стол з беларускім грамадствам, калі ён можа атрымаць легітымнасць праз "Мінск-3"? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае намеснік кіраўніка НАУ Арцём Брухан. Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=4NnS93Oxp1M

  21. Older posts