Дональд Трамп заявіў, што Ілан Маск аднавіў доступ да спадарожнікавай сувязі Starlink ва Украіне. Абмежаванні ў працы сувязі ўскладнялі работу УСУ і ўплывалі на магчымасць Украіны выкарыстоўваць беспілотнікі. Напярэдадні прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заяўляў, што сувязь з ваеннай сеткай Starshield, работу якой забяспечвае распрацаваная Маскам сістэма Starlink, яшчэ не поўнасцю адноўлена. Раней Маск адмаўляў сваю датычнасць да запавольвання тэмпаў сувязі, а адміністрацыя Трампа адмаўляла, што давала ўказанне кампаніі Маска абмежаваць доступ Украіны да Starlink. Абмежаванні на падключэнне да спадарожнікавага інтэрнэту былі ўведзены на фоне спроб Трампа ціснуць на Зяленскага і прымусіць яго спыніць атакі на расійскія нафтаперапрацоўчыя заводы.