Сябры памерлага ў Варшаве беларуса Сяргея Пархаця збіраюць грошы на яго пахаванне. Агульная сума збора — 30 тысяч злотых. Сяргей Пархаць (Ян Памедор Рэуцкі) быў адным з аўтараў "Музыкальнай газеты". У Польшчу пераехаў у 2012 годзе і стварыў папулярную суполку "Беларусы ў Варшаве". Гэта буйнейшая онлайн-суполка беларусаў за мяжой, яна аб'ядноўвае 28 тысяч чалавек. Праз яе беларусы ў Польшчы знаёмяцца, абмяркоўваюць вострыя тэмы, шукаюць дапамогу і робяць інтэграцыю ў новай краіне лягчэйшай адзін для аднаго. Менш чым за суткі было сабрана больш за палову заяўленай сумы. Далучыцца да збора можна тут.