Беларусы падалі ў польскі Сейм петыцыю, каб “пашпарт падарожніка” дзейнічаў даўжэй. Яны просяць павялічыць тэрмін яго дзеяння да двух гадоў і абавязаць банкі прызнаваць яго дакументам, які сведчыць асобу. Ініцыятары з Уроцлава адзначаюць: штогадовае пераафармленне дакумента змушае замежнікаў рэгулярна праходзіць працяглыя працэдуры. Таксама ўзнікаюць цяжкасці з адкрыццём банкаўскіх рахункаў і пацвярджэннем асобы. Петыцыя чакае рэгістрацыі ў канцылярыі Сейма.