Украіна і Расія правялі чарговы абмен палоннымі праз тэрыторыю Беларусі. Дадому вярнуліся 270 грамадзян Украіны, сярод іх 9 цывільных. Паводле слоў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, удалося вярнуць пяцярых чалавек, якіх лічылі загінулымі ў выніку выбуху ў Аленёўцы ў ліпені 2022 года. Расійскаму боку перададзены 270 ваеннаслужачых.