"Літаратура і мастацтва" перастане выходзіць як асобная газета. З наступнага года яна стане дадаткам да "Звязды". Менавіта "Літаратура і мастацтва" першай распавяла пра Курапаты – месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. У 1988 годзе на яе старонках выйшаў артыкул Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва "Курапаты — дарога смерці". @euroradio знайшло той самы нумар "Літаратуры і мастацтва" ў Нацыянальнай бібліятэцы і перадрукавала тэкст, каб вы маглі яго прачытаць і сёння. Вось ён: https://euroradio.fm/kurapaty-daroga-smerci Без VPN