Маці палітыка Івана Краўцова выпусціла музычны альбом "Дзённы". Рэліз Людмілы Краўцовай меў выйсці амаль 25 гадоў таму. "Альбом быў гатовы да выпуску яшчэ ў 2002 годзе, але праз складаныя абставіны ў нашай сям'і ў той час так і не дайшоў да слухача. Нядаўна мы знайшлі арыгінальны эскіз вокладкі — каляровы надрук пачатку 2000-х, яго рабіў дызайнер Раберта Касануэва. З'явілася нагода выпусціць яго", — расказаў Краўцоў.