Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio
Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk
Нашы суполкі ў сацсетках:
TikTok: tiktok.com/@euroradio
FB: facebook.com/euroradio.fm
Instagram: instagram.com/euroradio
Subscribers8.4K −10 24h
Reach per post (ERR)16.9%1.4K avg views
Posting22.4/daylast 10 hours ago
Reactions per 1K views18.4👍 ❤ 🤬
“Вырасціў траўку тут мне?” Чытайце фрагмент з новай кнігі Максіма Знака!
"Каланісты" — гэта зборнік кароткіх турэмных гісторый і працяг ягонай кнігі "Зэкамерон", які распавядае пра жыццё ў беларускай папраўчай калоніі.
Кніга заснаваная на асабістым досведзе Максіма Знака. Яна адкрывае свет, які жыве паводле ўласных правілаў, рытуалаў і іерархіяў, поўны абсурду.
З дазволу аўтара і выдавецтва, @euroradio публікуе фрагмент “Каланістаў”.
Чытаць тут: https://euroradio.fm/vyrasciu-trauku-tut-mne-chytayce-fragment-z-novay-knigi-maksima-znaka-kalanisty
A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
За падтрымку Украіны ў Беларусі асуджаныя мінімум 419 чалавек. Сярод іх — 73 жанчыны, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
Да гэтага часу людзей затрымліваюць і судзяць за перадачу інфармацыі пра перамяшчэнне расійскай вайсковай тэхнікі па тэрыторыі Беларусі ў межах "справы Гаюна". Таксама працягваецца завочны пераслед беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Украіны.
Наўпрост цяпер 142 чалавекі з тых, хто быў асуджаны за падтрымку Украіны, утрымліваюцца за кратамі.
Праваабаронцы адзначаюць, што фактаў пераследу можа быць значна больш.
Беларус у Ірландыі зняў ютуб-серыял пра зомбі-апакаліпсіс. Частка сродкаў сабраныя з дапамогай краўдфандынгу.
Беларускі кінематаграфіст Яўген Цітко эміграваў у Ірландую, дзе зняў праект сваёй мары. Распавядаем што за ён.
Чытаць тут: https://euroradio.fm/belarus-u-irlandyi-znyau-yutub-seryyal-pra-zombi-apakalipsis-raspavyadaem-shto-za-yon
A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Што ў новай сітуацыі рабіць беларускім дэмсілам? Можа прыйшоў час прасіць Еўропу замяніць ЗША?
Разбіраемся з эксперткай у міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай.
Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=ltrvEYRwxos
Двое беларусаў атрымалі раненні ў Бранскай вобласці. Абодва пацярпелых — дальнабойшчыкі, побач з іх грузавымі аўтамабілямі выбухнулі беспілотнікі.
Пра раненне аднаго беларуса стала вядома сёння раніцай, яго даставілі ў мясцовую бальніцу. Пра раненне другога паведаміў праз некалькі гадзін губернатар Бранскай вобласці. Пацярпеламу прызначылі амбулаторнае лячэнне.
Замест “Паўночнага ззяння” пройдзе “Ззя weekend”. Што гэта за новая культурная падзея?
Яна адбудзецца ў снежні 2026 года ў варшаўскім кінатэатры Kinoteka.
Чытаць тут: https://euroradio.fm/zamest-paunochnaga-zzyannya-proydze-zzya-weekend-shto-geta-za-novaya-kulturnaya-padzeya
A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Ці існуе рызыка, што цікавасць да перамоў і здзелак з Лукашэнкам, у выніку якіх палітвязні выходзілі на свабоду, з боку ЗША зменшыцца? Ці не варта дэмсілам змяніць сваю стратэгію і больш актыўна падштурхоўваць Еўропу да перамоў з рэжымам з мэтай вызвалення палітвязняў?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры @euroradio адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па палітычных пытаннях Аляксандр Дабравольскі.
https://www.youtube.com/watch?v=zrQwHGU_uUs
Чым небяспечнае для планаў Лукашэнкі збліжэнне Трампа з Пуціным? Ці варта чакаць сапраўды значнага росту тарыфаў на камунальныя паслугі зімой?
Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры @euroradio з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, прадстаўніцай па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінета і дэлегаткай Каардынацыйнай рады ад спіса “Еўрапейскі выбар” Алісай Рыжычэнка.
https://www.youtube.com/watch?v=sxsBFYUS8-c
Дапамог жонцы Пазняка: беларускі комік выступіў у Польшчы перад 4 000 гледачоў!
Міхась Ільін у Шчэціне “разаграваў” польскую камікесу Ольку Шчэньшняк.
Пра свой першы выступ на арэне, а таксама пра тое, як увогуле туды трапіў і пры чым тут жонка Пазняка, @euroradio распавёў сам Міхась.
Чытаць тут: https://euroradio.fm/dapamog-zhoncy-paznyaka-belaruski-komik-vystupiu-u-polshchy-perad-4-000-gledachou
A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Ідэя Х на @euroradio. У гасцях — гусляр, удзельнік гурта “Стары Ольса” Алесь Чумакоў.
https://www.youtube.com/watch?v=WsLL6-D4iiM
Ці варта чакаць, што беларусаў за мяжой пачнуць пазбаўляць грамадзянства? Ці варта ўсур’ёз успрымаць загады Лукашэнкі ствараць, дзе толькі магчыма, атрады народнага апалчэння?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры @euroradio адказвае спікер Каардынацыйнай рады, намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Арцём Брухан.
https://www.youtube.com/watch?v=4NnS93Oxp1M
Грамадзяніна Беларусі шпіталізавалі ў выніку ўдару беспілотніка па грузавым аўтамабілі ў Бранскай вобласці. Як паведаміў беларускі МЗС, пагрозы для яго жыцця няма.
Вядома, што мужчына працуе дальнабойшчыкам. Яго шпіталізавалі ў траўматалагічнае аддзяленне Жукаўскай міжраённай бальніцы.
Лукашэнка сабраў нараду, каб абмеркаваць вынікі перамоваў з ЗША. На ёй прысутнічаюць кіраўнікі КДБ, МЗС, Генпракуратуры, а таксама пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў.
Лукашэнка заявіў, што з яго боку дамоўленасці з амерыканцамі выконваюцца.
“Вельмі хацелася б, каб амерыканцы ў гэтым дачыненні на сто працэнтаў выконвалі дамоўленасці”, — дадаў ён.
Пра якія канкрэтна дамоўленасці ідзе гаворка, ён не ўдакладніў.
У сувязі са збліжэннем Расіі і ЗША, які будзе лёс беларускіх палітвязняў?
Расія атакавала Кіеў у ноч на 22 кастрычніка: адзін чалавек загінуў, 22 чалавекі атрымалі раненні. Як паведаміў мэр украінскай сталіцы Віталій Клічко, сярод параненых — чацвёра дзяцей.
Напад адбыўся на наступны дзень пасля сустрэчы спецпасланніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Стыва Уіткофа з кіраўніком РФ Уладзімірам Пуціным. Па выніках гэтай сустрэчы памочнік Пуціна Юрый Ушакоў заявіў, што Расія "ў прынцыпе гатова" аднавіць мірныя перамовы. Прэзідэнт ЗША сказаў, што мір "бліжэй, чым калі-небудзь".
Трохбаковыя перамовы былі прыпынены ў лютым гэтага года. Па словах Ушакова, яны могуць аднавіцца ў лістападзе.
Два шары з кантрабанднымі цыгарэтамі зачапілі электрычныя правады ў літоўскіх вёсках. Інцыдэнты адбыліся ў адзін дзень.
У вёсцы Дотнувос рана 21 кастрычніка ўранку шар зачапіў правады і выбухнуў, на месца выязджалі пажарныя. У той жа дзень паліцыя Каўнаскага павета знайшла ў суседняй вёсцы 10 пакетаў, перавязаных вяроўкай, у якіх, меркавана, знаходзілася 15 000 пачак цыгарэт.
А позна ўвечары жыхары вёсцы Шакняй паведамілі пажарным, што "нешта гарыць у полі". Калі ратавальнікі прыбылі, зноў аказалася, што гэта паветраны шар зачапіў электрычныя правады і выбухнуў. У самой вёсцы было выяўлена каля 4,900 пачак цыгарэт з акцызнымі маркамі Беларусі.
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на чацвер (час пазначаны беларускі):
13:00 — спікер Каардынацыйнай рады, намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Арцём Брухан
14:00 — гусляр, удзельнік гурта “Стары Ольса” Алесь Чумакоў у праграме "Ідэя Х"
15:00 — эканамістка Аліса Рыжычэнка
16:00 — дарадца Святланы Ціханоўскай па палітычных пытаннях Аляксандр Дабравольскі
Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!
У сувязі са збліжэннем Расіі і ЗША, які будзе лёс беларускіх палітвязняў?
Разбіраемся з эксперткай у міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай.
Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=ltrvEYRwxos
Сэнсы дня на @euroradio. За 7 хвілін мы з экспертамі раскажам вам пра самыя важныя сэнсы і падзеі серады, 21 кастрычніка.
https://youtu.be/xlhY2NwA1us
Важныя падзеі і сэнсы серады, 21 кастрычніка, у праграме ЕЎРАЗУМ:
01:16 Рынак жытла ў Мінску: ці спыніўся рост цэн і чаго чакаць у 2027 годзе?
13:13 Навіны спорту
16:09 Уіткаф сустрэўся з Зяленскім і Пуціным: ці набліжаецца мір ва Украіне?
26:57 Навіны шоў-бізу
29:45 Еўропа рыхтуецца да супрацьстаяння з Расіяй: ці застанецца Лукашэнка патрэбны Трампу?
"Сэнсы дня": галоўныя падзеі аўторка ўсяго за 7 хвілін: https://youtu.be/xlhY2NwA1us
Пакаленне турбулентных часоў: рэцэнзія на фільм “Дзвіж”
У Польшчы адбыўся прэм’ерны паказ “Дзвіжа” — дакументальнага фільма пра міжнародную супольнасць фанатаў музыкі Макса Каржа.
Кінааглядальнік @euroradio Тарас Тарналіцкі з’ездзіў на прэм’еру стужкі і расказвае, чаму фільм пра супольнасць шматтысячнай арміі фанатаў Каржа аказаўся люстэркам пакалення, якое спрабуе адказаць на складаныя выпрабаванні сённяшняга часу.
Чытаць тут: https://euroradio.fm/pakalenne-turbulentnykh-chasou-recenziya-na-film-dzvizh
A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN