Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio
Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk
Нашы суполкі ў сацсетках:
TikTok: tiktok.com/@euroradio
FB: facebook.com/euroradio.fm
Instagram: instagram.com/euroradio
Subscribers8.4K −10 24h
Reach per post (ERR)16.9%1.4K avg views
Posting22.5/daylast 38 minutes ago
Reactions per 1K views18.4👍 ❤ 🤬
EC абмяркоўвае магчымасць абмежаваць допуск расійскіх і беларускіх спартоўцаў на міжнародныя спаборніцтвы. Пра гэта піша выданне Politico, якое азнаёмілася з дакументамі Еўрапейскай службы знешніх сувязяў.
Разглядаюцца як варыянты санкцый супраць спартоўцаў, так і скарачэнне фінансавання ЕС для тых федэрацый, якія дазваляюць расіянам і беларусам выступаць на турнірах.
Адзін з варыянтаў — візавыя абмежаванні для тых, хто выступае пад дзяржаўным сцягам, і перагляд размеркавання даходаў ад тэлевізійных правоў.
"Каханы за 500 м ад вас". Наста Дашкевіч згадала, як год таму яна сустрэлася з мужам пасля ягонага вызвалення. Перад тым яны не бачыліся тры з паловай гады.
Змітра Дашкевіча разам з групай іншых палітвязняў у верасні 2025-га прымусова вывезлі ў Літву. Яго жонка тым часам яшчэ адбывала прысуджаную ёй "хатнюю хімію".
Што насамрэч стаіць за дызельнай здзелкай Трампа з Расіяй і ці была ў ёй патрэба?
На гэтae ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае амерыканіст, палітычны аглядальнік Антон Пянькоўскі.
https://www.youtube.com/watch?v=IK1OGXuxJKU
Ці закрануць беларускую эканоміку новыя “расійскія” санкцыі ЕС?
Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры @euroradio з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, прадстаўніцай па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінета і дэлегаткай Каардынацыйнай рады ад спіса “Еўрапейскі выбар” Алісай Рыжычэнка.
https://www.youtube.com/watch?v=OyJd7TvNf3Y
edited
Актывіст польскай меншасці Анджэй Пачобут плануе вярнуцца ў Беларусь у снежні. Пра гэта экс-палітвязень сказаў падчас сустрэчы са студэнтамі ўніверсітэта ў Лодзі, паведамляе Беларуская рэдакцыя Польскага радыё.
Таксама Пачобут расказаў, як рэжым Лукашэнкі займаецца прапагандай, маніпулюе гісторыяй і злоўжывае законам. Ён адзначыў, што сітуацыя ў Беларусі не палепшала ў параўнанні з папярэднімі гадамі. Аднак журналіст спадзяецца, што яна пачне мяняцца.
Днямі пабачыла свет новая кніга Максіма Знака “Каланісты”. Па словах аўтара, яна стала працягам нашумелага “Зэкамерона”, у якім былы зняволены апісваў свае турэмныя будні.
Як турма змяняе чалавека і як Максім спраўляецца з гэтымі зменамі? Чаму пачуццё несправядлівасці можа быць цяжэйшым за турэмныя ўмовы і як не страціць сябе ў ізаляцыі? Ці лічыць ён, што беларускі пратэст прайграў, і якое месца ў яго жыцці сёння займае творчасць?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае адвакат, пісьменнік, былы палітвязень Максім Знак.
https://www.youtube.com/watch?v=qSK44ij2QPY
Чаму з тэрыторыі Беларусі працягваюцца напады на Латвію?
На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае экспертка ў міжнародных адносінах Роза Турарбекава.
Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=_-HrlPl7QRI
Беларускі пашпартны цэнтр у Вільні згортвае сваю дзейнасць. Адкрыццё новых пашпартных цэнтраў у Польшчы ці іншых краінах пакуль не плануецца.
Напярэдадні стала вядома, што агулам было выдадзена 600 "пашпартоў Новай Беларусі". Іх выдача працягнецца, нягледзячы на нізкую актыўнасьць уладальнікаў і панесеныя выдаткі: у апрацоўцы цэнтра ляжаць цяпер больш за 60 заявак.
Дзейнасць самога Беларускага пашпартнага цэнтра была пераведзеная з Літвы, але ў якую краіну — не паведамляецца.
Фільм "Лісты" ўвайшоў у шорт-ліст "Еўраоскара" — прэміі Еўрапейскай кінаакадэміі. Стужка дакументаліста Андрэя Куцілы пра беларускіх палітвязняў стала адным з 15 фільмаў, якія журы палічыла найлепшымі дакументальнымі праектамі.
У фінал трапяць толькі пяць стужак з 15. 39-я цырымонія ўзнагароджання Еўрапейскай кінапрэміяй адбудзецца 16 студзеня 2027 года ў сталіцы Грэцыі — Афінах.
Стужка “Лісты” пра беларускіх палітвязняў скарае Венецыю. Паразмаўлялі з яе аўтарам
📺 Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на чацвер (час пазначаны беларускі):
13:00 — адвакат і былы палітвязень Максім Знак
14:00 — эканамістка Аліса Рыжычэнка
15:00 — амерыканіст Антон Пянькоўскі
Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!
Другія суткі на сайт BELPOL адбываецца масіраваная атака. У арганізацыі мяркуюць, што яна звязаная з выхадам дакладу пра мілітарызацыю Беларусі, уцягванне беларускай эканомікі ў ваенна-прамысловую сістэму і наступствы палітыкі рэжыму.
Паведамляецца, што хакеры спрабуюць атрымаць доступ да адміністрацыйнай панэлі сайта і ўмяшацца ў яго працу.
У BELPOL кажуць, што звесткі пра крыніцы арганізацыі на сайце не захоўваюцца. На ім толькі размяшчаюцца матэрыялы для публічнага распаўсюду. Адпаведна, спробы атрымаць доступ да адміністрацыйнай панэлі не пагражаюць адчувальнай інфармацыі, кажуць у арганізацыі.
Украіна адновіць удары па расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах. Пра гэта Уладзімір Зяленскі сказаў у інтэрв'ю Financial Times: "Забарона знятая. З нас дастаткова".
Ён падкрэсліў, што Украіна тры дні не біла па расійскай энергетыцы, а Расія працягвала атакі, ад якіх за апошні тыдзень загінулі больш за 100 цывільных асобаў.
Кіберпартызаны супраць рэжыму!
Хакеры выпусцілі ўласную гульню. Яна вельмі нагадвае легендарную Angry Birds. Аднак знішчаць трэба не свіней, а прусакоў.
Гульцу даступныя дзве мовы — беларуская і англійская. А запусціць гульню можна ў браўзеры.
Беларускую моладзь заклікаюць ісці ў міліцыю. Але ці можна там захаваць сумленне? Тым часам Мікола Статкевіч заўважыў жахлівы сігнал, які пасылае сілавікам рэжым. А католікі прыстасоўваюцца да новай рэальнасці: на Шклоўшчыне моляцца за Лукашэнку…
Гэта праграма "Сэнсы дня". За 7 хвілін мы з экспертамі раскажам вам пра важныя тэмы і падзеі: https://youtu.be/bicXy8-PPRY
Важныя падзеі і сэнсы серады, 14 кастрычніка, у праграме ЕЎРАЗУМ:
01:03 Сэрвісы расійскага “Яндэкса” працуюць са збоямі у Беларусі. Наколькі ўсё крытычна?
09:32 Навіны спорту
12:09 Чаму праўладная “камісія па вяртанні” працуе настолькі неэфектыўна?
16:18 Навіны шоў-бізу
19:35 Як сужонкі Таццяна і Аляксандр Бірулі падтрымлівалі адно аднога за кратамі
Сэнсы дня: глядзіце кароткае відэа пра важныя падзеі гэтай серады
Еўрарадыё публікуе фрагменты кніг з шорт-ліста літаратурнай прэміі імя Гедройця. Усяго ў ім шэсць назваў, але асобы дваіх аўтараў не раскрываюцца. Таму ўсяго фрагментаў будзе чатыры.
Сёння чытайце “Халодныя землі” Аляксандра Карнаўха: https://euroradio.fm/evroradio-publikuet-fragmenty-knig-iz-short-lista-premii-gedroyca-chitayte-khalodnyya-zemli
Спасылка, якая працуе без VPN
Сяргей Ціханоўскі абвінаваціў праваабаронцаў у тым, што недалячыў зубы — маўляў, яны спынілі аплачваць яму лячэнне. Але ён абвяшчаў і персанальны збор на BYSOL, мэтамі якога былі пазначаныя ў тым ліку стаматалогія і пратэзаванне. Беларусы наданацілі 10 тысяч еўра — гэтых грошай таксама не хапіла, каб паправіць зубы?
Справа ў тым, што прынамсі частку ад сабранай сумы блогер выдаткаваў не згодна з мэтамі збору, а каб заплаціць сваёй камандзе: прэс-секратару, аператару і ахоўніку.
"Я збіраў… значыць, беларусы збіралі мне грошы на дапамогу, на аднаўленне здароўя. Там сабралі 10 з нечым тысяч. І вось з гэтых грошай я выплачваў заробак яму [прэс-сакратару Сяргею Бяспалаву. — Еўрарадыё], ахоўніку і аператару. Вось.
А ў верасні ў мяне ўжо проста не было магчымасці больш плаціць. І я ў дваццатых чыслах верасня з усімі развітаўся. Ну, проста не было чым плаціць", — расказаў Ціханоўскі падчас стрыму пад назвай "Рэакцыя на стрым пра нізкі ўзровень незалежнай журналістыкі".
А вінаватыя цяпер праваабаронцы.
Беларускі пашпартны цэнтр выдаў 600 "Пашпартоў Новай Беларусі". Яшчэ каля 60 заявак у апрацоўцы.
Хаця прызнанне дакументу на ўзроўні дзяржаўнага па-ранейшаму малаверагоднае, пашпарт з гербам "Пагоня" атрымліваюць, у асноўным, тыя, у каго скончыўся тэрмін дзеяння традыцыйнага беларускага пашпарта.
Здараліся выпадкі, калі "Пашпарт Новай Беларусі" дапамагаў у побытавых справах. Дзяржаўныя органы ў розных краінах ішлі насустрач, прымалі яго як пасведчанне асобы. Самае важнае пры такіх зваротах — пазначаць, што гэта не пашпарт дзяржавы і ён не мае афіцыйнага прызнання.
Ну і мяжу перасякаць з такім дакументам нельга.
Малітва за Лукашэнку ў касцёле — што гэта было? Справа ў тым, што католікі так ці інакш вымушаныя прыстасоўвацца да новай беларускай рэальнасці. Гэта пытанне выжывання — таму нуль асуджэння. Але крыху дзіўна.
Новы мітрапаліт, напрыклад, падхапіў фразу "Час выбраў нас", якую прыпісваюць самі ведаеце, каму. Дык чаго чакаць ад яго падначаленых, разважае тэалагіня Наталля Васілевіч.
Цалкам стрым з ёю глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=5Wm-UEyttGA
"Яндэкс.Таксі" часова не падключае новых перавозчыкаў у Беларусі. На сайце службы пры спробе зарэгістраваць новага партнёра з'яўляецца паведамленне: "Форма закрытая. Аўтар формы скончыў прыём адказаў".
Форму абяцаюць нанова адкрыць, "як толькі ўсё адновяць". А што здарылася: https://euroradio.fm/yandekstaksi-chasova-ne-padklyuchae-novykh-peravozchykau-u-belarusi
Спасылка, якая працуе без VPN