Украіна адновіць удары па расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах. Пра гэта Уладзімір Зяленскі сказаў у інтэрв'ю Financial Times: "Забарона знятая. З нас дастаткова". Ён падкрэсліў, што Украіна тры дні не біла па расійскай энергетыцы, а Расія працягвала атакі, ад якіх за апошні тыдзень загінулі больш за 100 цывільных асобаў.