Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K −10 24h
Reach per post (ERR) 17.2%1.4K avg views
Posting 22.5/day last 3 hours ago
Reactions per 1K views 18.2 👍 ❤ 🤬

Сяргей Ціханоўскі абвінаваціў праваабаронцаў у тым, што недалячыў зубы — маўляў, яны спынілі аплачваць яму лячэнне. Але ён абвяшчаў і персанальны збор на BYSOL, мэтамі якога былі пазначаныя ў тым ліку стаматалогія і пратэзаванне. Беларусы наданацілі 10 тысяч еўра — гэтых грошай таксама не хапіла, каб паправіць зубы? Справа ў тым, што прынамсі частку ад сабранай сумы блогер выдаткаваў не згодна з мэтамі збору, а каб заплаціць сваёй камандзе: прэс-секратару, аператару і ахоўніку. "Я збіраў… значыць, беларусы збіралі мне грошы на дапамогу, на аднаўленне здароўя. Там сабралі 10 з нечым тысяч. І вось з гэтых грошай я выплачваў заробак яму [прэс-сакратару Сяргею Бяспалаву. — Еўрарадыё], ахоўніку і аператару. Вось. А ў верасні ў мяне ўжо проста не было магчымасці больш плаціць. І я ў дваццатых чыслах верасня з усімі развітаўся. Ну, проста не было чым плаціць", — расказаў Ціханоўскі падчас стрыму пад назвай "Рэакцыя на стрым пра нізкі ўзровень незалежнай журналістыкі". А вінаватыя цяпер праваабаронцы.

Views over time

01K2K14 Oct 17:2511 Nov 21:341.9K14 Oct 17:25: 0 views11 Nov 21:34: 1,860 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
14 Oct 2026, 17:250
11 Nov 2026, 21:341.9K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.