Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K −10 24h
Reach per post (ERR) 16.9%1.4K avg views
Posting 22.5/day last 22 minutes ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬

Другія суткі на сайт BELPOL адбываецца масіраваная атака. У арганізацыі мяркуюць, што яна звязаная з выхадам дакладу пра мілітарызацыю Беларусі, уцягванне беларускай эканомікі ў ваенна-прамысловую сістэму і наступствы палітыкі рэжыму. Паведамляецца, што хакеры спрабуюць атрымаць доступ да адміністрацыйнай панэлі сайта і ўмяшацца ў яго працу. У BELPOL кажуць, што звесткі пра крыніцы арганізацыі на сайце не захоўваюцца. На ім толькі размяшчаюцца матэрыялы для публічнага распаўсюду. Адпаведна, спробы атрымаць доступ да адміністрацыйнай панэлі не пагражаюць адчувальнай інфармацыі, кажуць у арганізацыі.

Views over time

05001K1.5K15 Oct 06:5811 Nov 21:341.6K15 Oct 06:58: 0 views11 Nov 21:34: 1,570 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
15 Oct 2026, 06:580
11 Nov 2026, 21:341.6K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.