Актывіст польскай меншасці Анджэй Пачобут плануе вярнуцца ў Беларусь у снежні. Пра гэта экс-палітвязень сказаў падчас сустрэчы са студэнтамі ўніверсітэта ў Лодзі, паведамляе Беларуская рэдакцыя Польскага радыё. Таксама Пачобут расказаў, як рэжым Лукашэнкі займаецца прапагандай, маніпулюе гісторыяй і злоўжывае законам. Ён адзначыў, што сітуацыя ў Беларусі не палепшала ў параўнанні з папярэднімі гадамі. Аднак журналіст спадзяецца, што яна пачне мяняцца.