EC абмяркоўвае магчымасць абмежаваць допуск расійскіх і беларускіх спартоўцаў на міжнародныя спаборніцтвы. Пра гэта піша выданне Politico, якое азнаёмілася з дакументамі Еўрапейскай службы знешніх сувязяў. Разглядаюцца як варыянты санкцый супраць спартоўцаў, так і скарачэнне фінансавання ЕС для тых федэрацый, якія дазваляюць расіянам і беларусам выступаць на турнірах. Адзін з варыянтаў — візавыя абмежаванні для тых, хто выступае пад дзяржаўным сцягам, і перагляд размеркавання даходаў ад тэлевізійных правоў.