Расія наплявала на пазіцыю Трампа. Не прайшло і двух дзён, як яна парушыла абвешчанае прэзідэнтам ЗША "энергетычнае перамір'е" з Украінай. Ці можа Трамп адказаць сіметрычна — і развярнуць танкеры з расійскім палівам, якія ўжо падыходзяць да амерыканскіх берагоў? Меркаванне эксперткі ў міжнароднай палітыцы Розы Турарбекавай. Цалкам свежы стрым з ёю глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=_-HrlPl7QRI
Еўрарадыё | Еврорадио ✔
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio
-
-
13-гадовая мінчанка адправіла "сябру з Расіі" геалакацыю гандлёвага цэнтра. Далей яе напужалі, прымусілі абшукаць кватэру і перадаць бацькоўскія ашчаджэнні кур'еру. Вось як гэта адбылося. Школьніца пазнаёмілася ў сацсетках з хлопцам, які назваўся яе равеснікам з Санкт-Пецярбурга. Ён папрасіў даслаць геалакацыю лепшага гандлёвага цэнтра ў Мінску — нібыта каб знайсці агульную тэму для размовы. Дзяўчынка зрабіла гэта. У адказ ёй даслалі відэа з чалавекам у вайсковай форме. Амаль адразу патэлефанаваў мужчына, які назваўся следчым. Ён заявіў, што школьніца перадала каардынаты замежным спецслужбам, і цяпер ёй пагражае суд за здраду дзяржаве. Спалоханую дзяўчынку прымусілі ўключыць відэасувязь і пад кіраўніцтвам "следчага" абшукаць кватэру. Калі яна знайшла грошы, махляры запатрабавалі перадаць іх кур'еру — для праверкі. Пры гэтым паабяцалі вярнуць усю суму праз 20 хвілінаў. Школьніца выканала ўказанні. А ашуканцы перасталі выходзіць на сувязь. Некалькі дзён дзяўчынка баялася расказаць пра здарэнне бацькам — працягвала думаць, што можа ўцягнуць іх у крымінальную справу. Але ў рэшце рэшт прызналася ва ўсім маці.
-

Жыхар Гомельскага раёна пабудаваў на сваім падворку... трансфарматарную падстанцыю. Яна спатрэбілася яму, каб майніць крыптавалюты. Крыптаферму заўважыў пільны сусед — і паведаміў пра яе ў Камітэт дзяржкантролю. Праверка высветіліа, што ўчастак выкарыстоўваецца не па мэтавым прызначэнні. Ды яшчэ і электрычнасць, неабходную для майнінга, прадпрымальны гамельчук аплачваў па субсідаваных тарыфах. У выніку майнінг-ферму адключылі, трансфарматарную падстанцыю загадалі прыбраць. А плату за электраэнергію пераразлічаць.
-
Пасля з'яўлення артыкула за "ЛГБТ-прапаганду" беларускія квір-персоны сыйшлі ў падполле. 63,2% ад апытаных ініцыятывай TG House не публікуюць нічога, звязанага з квір-тэматыкай. Траціна цалкам закрыла або выдаліла свае старонкі. А кожны_ая шосты_ая сутыкаўся ў сацсетках з "праявамі ўвагі" з боку сілавікоў: https://euroradio.fm/yak-zmyanilasya-pavodziny-kvir-person-u-belarusi-paslya-zyaulennya-artykula-1916-kaap Спасылка, якая працуе без VPN
-
За хакерскую атаку на "ДаДо Піцу" затрымалі траіх чалавек. Іх вылічылі па IP-адрасах. Сярод затрыманых ёсць грамадзянін Беларусі, а таксама расіянін і казах. Чацвёртага ўдзельніка хакерскай групоўкі яшчэ шукаюць. Узломшчыкі атрымалі доступ да 3,7 ТБ даных. Гэта звесткі пра 431 тысячу супрацоўнікаў і 862 млн заказаў за 15 гадоў, 68 млн кліенцкіх запісаў і 171 млн запісаў пра адрасы дастаўкі. У выніку атакі скампраментаванымі аказаліся даныя кліентаў і супрацоўнікаў піцэрыі з розных краінаў, у тым ліку і з Беларусі.
-
edited Telegram doesn't show this post on the web. Open it in Telegram to see it.
-
Чаму каталіцкая царква пачала маліцца за Лукашэнку? Стрым з тэалагіняй Наталляй Васілевіч На мінулых выхадных адбылося тое, чаго ніхто не чакаў: у Шклове біскуп Аляксандр Яшэўскі памаліўся за Лукашэнку, просячы божага благаславення для яго служэння. Імша праходзіла падчас абласных “Дажынак”, на ёй прысутнічала крыху больш за дзесяць чалавек. Што змусіла біскупа маліцца не проста за абстрактную ўладу, а непасрэдна за Лукашэнку? Ці з’яўляецца гэты выпадак палітычным сігналам ад Касцёла ўладам? Ці можа дэманстрацыя лаяльнасці палепшыць адносіны Касцёла з дзяржавай? Гэтыя ды іншыя пытанні абмяркоўваем з прадстаўніцай экспертнай супольнасці “Хрысціянская візія” Наталляй Васілевіч: https://www.youtube.com/watch?v=5Wm-UEyttGA
-
Былога беларускага палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне. На волі Яўген Сямёнаў прабыў усяго восем месяцаў. У Літве пасля вызвалення ён двойчы ўладкоўваўся на неафіцыйную працу — імаверна, на будоўлю. І, як піша @nashaniva, двойчы яго падманвалі: https://euroradio.fm/belaruskaga-eks-palitvyaznya-aryshtavali-u-latvii-z-shascyu-migrantami-u-mashyne Спасылка, якая працуе без VPN
-
Следчы, які вёў справу TUT_BY, праз паўтара года сам апынуўся за кратамі. Яго абвінавацілі ў атрыманні хабару. Іронія лёсу ці справядлівасць? Ці можна гэта лічыць расплатай за рэпрэсіі? І чаму Вольга Лойка, якая працавала на TUT_BY і некалькі месяцаў правяла ў ізалятары пасля разгрому партала, так не лічыць? Пра гэта — у свежым выпуску "Клуба галоўных рэдактараў". А цалкам глядзіце яго тут: https://www.youtube.com/watch?v=LDwnDsiewEM
-
Пуцін павярцеў "энергетычнае перамір'е" Трампа на адным месцы. Стрым з эксперткай у міжнароднай камунікацыі Розай Турарбекавай І двух дзён не прайшло ад заявы Дональда Трампа пра "энергетычнае перамір'е" паміж Расіяй і Украінай, як расійская балістыка і дроны накрылі Кіеў. Галоўнай мэтай удара была кіеўская ТЭЦ-4. 600 тысяч чалавек засталіся без электрычнасці, а ў Кіеве спыніліся ўсе тры галінкі метро. Няўжо словы Трампа цяпер так мала значаць? Ці здольны ён пасля такой плюхі развярнуць танкеры з расійскім палівам, якія ўжо падыходзяць да ЗША? А што будзе з беларускім каліем, якія вось літаральна ўжо сёння мусяць прыбыць у порт Новага Арлеана? Пра гэта, а таксама пра іншыя важныя тэмы і падзеі размаўляем з кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай: https://www.youtube.com/watch?v=_-HrlPl7QRI
-
Не толькі па "Яндэксе". Уночы на 14-га кастрычніка ўкраінскія дроны атакавалі дата-цэнтр расійскага "Сбербанка" ў горадзе Балакова Саратаўскай вобласці. У банку гэта пацвердзілі. І дадалі, што сістэмы і сэрвісы працуюць у штатным рэжыме. Маўляў, перабояў з аперацыямі няма, у тым ліку для кліентаў з Беларусі. Хаця, па дадных маніторынга DownDetector, скаргі на сэрвісы "Сбербанка" ўсё ж паступаюць. Ёсць праблемы і з сэрвісам дастаўкі "Самакат", і з працаздольнасцю нейрасеткі GigaChat, якія уваходзяць у сістэму "Сбера".
-
edited
Крыніцы @euroradio сцвярджаюць, што затрыманы ў Эстоніі грамадзянін Беларусі — Алег Маісееў, якога звязваюць са зліўным тг-каналам "Штаб Оношко", што ачарняе беларускіх апазіцыянераў. Маісееву 48 гадоў, месцам яго жыхарства пазначаная Вільня. У 2020-м ён уваходзіў у каманду Святланы Ціханоўскай, але неўзабаве перайшоў у лагер яе палітычных праціўнікаў.
-
У Эстоніі 47-гадоваму грамадзяніну Беларусі выстаўленае абвінавачанне ў адмыванні грошай у асабліва буйным памеры. Паводле пракуратуры, за тры месяцы — з сакавіка па чэрвень гэтага года — ён правёў аперацыі з наяўнымі і крыптой на суму больш за 861 тысячу еўра. Падчас дасудовага расследавання таксама высветлілася, што паслугамі групы, у якую ўваходзіў беларус, карыстаўся чалавек, асуджаны за нарказлачынства. Паводле абвінавачання, удзельнікі здзелак выкарыстоўвалі нікнэймы, а адно аднога пазнавалі па нумарах банкнотаў, якія загадзя перадаваліся праз зашыфраваныя каналы. Паводле дзяржаўнага пракурора Юргена Хюва, абвінавачаны як арганізоўваў здзелкі, так і непасрэдна ўдзельнічаў у іх правядзенні. Паліцыя затрымала мужчыну яшчэ 13-га чэрвеня 2026 года. Учора суд пастанавіў падоўжыць тэрмін яго ўтрымання пад вартай.
-
📺 Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на сераду (час пазначаны беларускі): 13:00 — экспертка ў міжнароднай палітыцы Роза Турарбекава 15:00 — экспертка ў пытаннях рэлігій Наталля Васілевіч Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!
-
"Сёння я была на рэпетыцыі, а паўтары гадзіны таму мне патэлефанавалі і сказалі: вас не зацвердзілі". Паэтку з вершам "Да жанчын" прыбралі з канцэрта да Дня маці ў Валкавыску. "Маё прачытанне кранула да слёз усіх жанчын у зале, — расказвае Хасан Бадрыя. — Але мяне выкраслілі з праграмы. Як такое магло адбыцца? Чаму нейкае зацвярджэнне адбываецца за дзень да мерапрыемства? Чаму яшчэ месяц таму было вядома, што я буду ўдзельнічаць, а за дзень да Дня Маці, у "Год беларускай жанчыны" так абыходзяцца з жанчынай?" Дзень Маці адзначаецца ў Беларусі 14-га кастрычніка. Паэтка дадае, што яна сама — маці, у яе двое дзетак. "Рэжысёрка выбрала мяне, а выключыў нехта іншы. Вельмі хочацца ведаць, хто і з якой прычыны", — дадае яна, звяртаючыся да старшыні Валкавыскага райвыканкама. "Мілая жанчына! Навошта вам маленькая зала ў Ваўкавыску? Мы чакаем вас заўтра тут!", — суцяшаюць яе карыстальнікі Threads. Але ёсць і тыя, хто абараняе арганізатараў канцэрта: "Насамрэч усё вельмі проста. Ёсць так і ёсць не. Трэба проста зразумець: раз не прайшлі — дык не прайшлі... І гэта не трагедыя. Гэта здаровая канкурэнцыя. Зоркі не сышліся!".
-
Рэжым імкнецца запэцкаць удзелам у рэпрэсіях як мага болей "праваахоўнікаў" і, такім чынам, забяспечыць іх вернасць. Так былы палітвязень Мікола Статкевіч тлумачыць тое, што 71-гадовага Вацлава Арэшку (на фота), які цалкам страціў зрок, працягваюць утрымліваць за кратамі: "Катаванне невідушчага мае для ініцыятараў гэтага здзеку сваю логіку: такое не пройдзе незаўважаным. Гэта стварэнне прэцэдэнта, сігнал выканаўцам: не спадзявайцеся на бяспечную старасць. Бо за тое, што мы [улады цяперашяй Беларусі. — Еўрарадыё] робім зараз са сляпым культуролагам, "бэчэбэшнікі" потым адпомсцяць і вам. Так што не спрабуйце ўхіліцца, працуйце, каб выпаліць тут усё". Каб прымусіць сілавікоў слухацца, выкарыстоўваюцца розныя сродкі — ад запалохвання да падвышэння заробкаў і вылучэння жылля, працягвае палітык. "А некаторых нават публічна называюць магчымымі пераемнікамі. Як гэта ні дзіўна, тыя ўспрымаюць абяцанкі ўсур’ёз, — піша ён у сваім тг-канале. — Але нават ужо павязаныя ў рэпрэсіі спадзяюцца ў будучыні неяк пазбегнуць адказнасці ці хаця б мінімізаваць яе. А многія проста думаюць дацягнуць да пенсіі ў спадзяванні, што новая дэмакратычная ўлада пра іх забудзецца ці не стане жорстка караць старога чалавека. Галоўнае — не занадта свяціцца ў тых рэпрэсіях, калі да пенсіі ўжо блізка". Улады ж, у сваю чаргу, занепакоеныя тым, што выканаўцы могуць раптам адмовміцца выконваць іх загады, і што машына рэпрэсій зламаецца. І таму імкнуцца "заматаць" сілавікоў "у дзеянні, якія любы сапраўдны суд прызнае злачынствамі супраць чалавечнасці".
-
Мінчука, які знік два тыдні таму, знайшлі загінулым. 41-гадовы Аляксандр Наркевіч перастаў выходзіць на сувязь 29 верасня. Увечары 13-га кастрычніка яго цела выявілі ў забалочанай мясцовасці ў Смалявіцкім раёне. Менавіта ў Смалявіцкім раёне апошні раз зафіксавалі сігнал тэлефона Наркевіча. Непадалёк ад вёскі Кальнікі пазней знайшлі яго закрыты аўтамабіль. Аднак ні самога мужчыны, ні яго асабістых рэчаў там не было. Паводле жонкі загінулага, ён быў у прыгнечаным стане і раней ніколі так не знікаў.
-
edited
У Папы Рымскага дыягнаставалі рак. Усе афіцыйныя мерапрыемствы з удзелам Льва XIV адмененыя да 20-га кастрычніка. Пантыфіку паставілі дыягназ "адэнакарцынома лёгкага", паведамляе прэс-служба Ватыкана. Кіраўніка Рымска-каталіцкай царквы прааперавалі — яму выдалілі ніжнюю долю правага лёгкага. Аперацыя доўжылася каля 1,5 гадзіны і, на думку дактароў, прайшла паспяхова. У найбліжэйшыя дні будуць праведзеныя дадатковыя даследаванні выдаленых тканін.
-
edited
"Расія ніколі раней не праяўляла такой абуральнай непавагі да Амерыкі". Уночы расіяне ўдарылі балістычнымі ракетамі і дронамі па энергетычным сектары Украіны. Галоўнай мэтай была кіеўская ТЭЦ-4. "Гэта быў мэтанакіраваны балістычны ўдар менавіта па энергетычнай інфраструктуры — тым самым сектары, адносна якога прэзідэнт ЗША заклікаў да спынення агню. Удар быў цалкам наўмысным і дэманстратыўным па сваім маштабе, — каментуе начныя падзеі Уладзімір Зяленскі. — Расія ніколі раней не праяўляла такой абуральнай непавагі да Амерыкі. Расія не лічыць заявы прэзідэнта ЗША вартымі ўвагі". Уночы на 14-га кастрычніка расіяне выпусцілі па Украіне 39 балістычных ракет і больш за 120 ударных беспілотнікаў ды дронаў-камікадзэ. Гэта здарылася ўсяго праз два дні пасля таго, як Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна дамовіліся пра энергетычнае перамір'е.
-
У наступным годзе улады збіраюцца часцей штрафаваць беларусаў. NATO у адказ на напад Расіі ўдарыць і па Беларусі — як успрымаць заяву генерала? Ці праўда, што алказалежных беларусаў стала менш? Гэта праграма "Сэнсы дня". За 7 хвілін мы з экспертамі раскажам вам пра самыя важныя тэмы і падзеі: https://youtu.be/vYKczqh79kI
- Older posts