Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K −10 24h
Reach per post (ERR) 16.9%1.4K avg views
Posting 22.5/day last 25 minutes ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬
  1. edited

    У выпадку нападу Расіі NATO у адказ ударыць у тым ліку па Беларусі. Пра гэта на форуме бяспекі ў Варшаве заявіў Вярхоўны галоўнакамандуючы Аб’яднанымі ўзброенымі сіламі NATO у Еўропе Алексус Грынкевіч, піша The Wall Street Journal. Грынкевіч не лічыць, што такі канфлікт непазбежна разгарыцца ці пачнецца неўзабаве: "Але, улічваючы маштаб дзейнасці, звязанай з дыверсіямі і падпаламі, думаю, што насельніцтва краінаў нашага альянсу крыху нервуецца. І я хачу запэўніць мільярд грамадзянаў нашага альянсу: мы дамо рады". UPD. Грынкевіч не называў Беларусь наўпрост. Прыносім прабачэнні за недакладнасць.

  2. У наступным годзе ўлады збіраюцца сабраць больш падаткаў. На думку міністра фінансаў, іншых варыянтаў у ўрада няма — беларусам давядзецца заплаціць. Пра гэта — у свежым выпуску "Сэнсаў тыдня". Таксама абмяркуем тое, што цяжарных беларусак будуць вызваляць ад працы, каб яны маглі схадзіць да доктара. І наступствы "дызельнай здзелкі" Трампа з Пуціным. Гэта "Сэнсы дня" на @euroradio — пра галоўнае цягам усяго 7 хвілін: https://youtu.be/FHu3D_nvaxM

  3. Важныя падзеі і сэнсы панядзелка, 12 кастрычніка, у праграме ЕЎРАЗУМ: 01:13 Зняццё санкцый з расійскага дызелю: якімі будуць наступствы здзелкі Трампа і Пуціна? 13:51 Навіны спорту 17:14 “Пралескі” ў кастрычніку: ці сапраўды цяплеюць адносіны Польшчы і Беларусі? 29:18 Навіны шоў-бізу 32:45 Другая палова восені: чаго чакаць ад надвор’я? Сэнсы дня: глядзіце кароткае відэа пра важныя падзеі гэтага панядзелка

  4. "Неспакойна ад таго, што робіць Масква". Журналістка @euroradio з’ездзіла ў Нарву, каб даведацца, ці вераць мясцовыя жыхары ў папярэджанні амерыканскіх вайсковых аналітыкаў. Нарва — адзін з бліжэйшых да Расіі гарадоў Еўрасаюза. Ад расійскага Івангарада яе аддзяляе толькі рака. У горадзе жывуць 50 тысяч чалавек, палова з якіх мае эстонскае грамадзянства. Астатнія — людзі з іншымі, нееўрапейскімі дакументамі. Сярод якіх шмат грамадзянаў Расіі. "Возьмем канцэрт на 9-га траўня за ракой: мясцовыя жыхары прыходзяць туды, падсілкоўваюцца гэтай атмасферай, для іх гэта важна": https://euroradio.fm/nespakoyna-ad-tago-shto-robic-maskva-ci-bayacca-u-narve-napadu-rasii Спасылка, якая працуе без VPN

  5. Польшча быццам бы ізноў хоча сябраваць з Беларуссю. А Беларусь быццам бы ізноў хоча сябраваць з Польшчай. Але гэта пры тым, што польскі палітолаг Павел Казанэцкі налічыў ужо дзве безвыніковыя спробы наладзіць адносіны. У чым асаблівасць цяперашняй сітуацыі? Разважае Павел Казанэцкі. А цалкам стрым з ім глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=6ZOc5c9z33k

  6. edited

    "Трансмежныя рэпрэсіі, на жаль, спрацоўваюць. Высылка кніг у Беларусь стала фактычна немагчымай, хаця там у іх велізарная патрэба". Старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай — пра тое, чаму скарачаецца кола чытачоў беларускай літаратуры. Прычыны аб'ектыўныя, але... Цалкам стрым са спадарыняй Нядбай глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=_L9GQxcdAnE

  7. Міліцыя просіць у палітуцякачкі распіску, што тая не вернецца ў Беларусь. Між іншага, там трэба напісаць, дзе яна цяпер жыве. А пасля яшчэ і сфатаграфавацца разам з гэтай распіскай. У абмен следчы абяцае прыпыніць крымінальную справу, якую на яе пачалі: https://euroradio.fm/milicyya-prosic-u-palitucyakachki-raspisku-shto-taya-ne-vernecca-u-belarus Спасылка, якая працуе без VPN

  8. Нашчадак французскага мастака дамагаецца, каб з парыжскай "Опера Гарнье" прыбралі роспісы Марка Шагала. Да таго, як пад столю опернага тэатра з'явілася палатно беларускага мастака, яе ўпрыгожвалі творы Жуля Эжэна Леневё. Яго стрыечны пра-праўнук Арно Караён настойвае, каб столі вярнулі першапачатковы выгляд. На карысць Караёна тое, што Леневё быў сябрам архітэктара Шарля Гарнье і аформіў у тэатры амаль усё. Наўпрост да дзвярных ручак. На столі ён выявіў муз і алегарычныя фігуры, якія ўвасабляюць розныя часы дня і ночы. Пісьменнік Андрэ Мальро, які ў 1960-я быў міністрам культуры Францыі, лічыў гэтую столь сумнай. Ён замовіў Шагалу новы, мадэрнісцкі роспіс. Знішчаць ранейшую столь пры гэтым не сталі, а закрылі яе палатном. Караён ужо шмат гадоў патрабуе адкрыць роспіс Леневё, падкрэсліваючы, што столь Шагала першапачаткова планавалася як здымная, і яе можна лёгка дэмантаваць. Ён двойчы пісаў Эмануэлю Макрону — але безвынікова. А цяпер збіраецца вырашаць праблему праз суд.

  9. ЗША сталі на бок Расіі? Такі пункт гледжання нярэдка можна сустрэць у навінах і ў сацсетках. Палітычны аглядальнік Валерый Карбалевіч лічыць, што не ўсё так проста. "Рэальнага ўплыву на сітуацыю вайны гэта не акажа. Усё астатняе — эмоцыі". Цалкам свежы стрым з Карбалевічам глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=KP5CepFXLbg

  10. У Беларусі ўпершыню асвяцілі абраз, створаны штучным інтэлектам. Ён з'явіўся ў Новалукомлі і прысвечаны "кібер-апосталу" — святому Карлу Акуцісу. Новы абраз блаславіў арцыбіскуп-эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч: https://euroradio.fm/u-belarusi-upershynyu-asvyacili-abraz-stvorany-shtuchnym-intelektam Спасылка, якая працуе без VPN

  11. Чаму ў сацсетках адна за адной з'яўляюцца жахлівыя гісторыі з радзільняў? Расказвае акушэр-гінеколаг Станіслаў Салавей. "Жанчына цікавіць менш за ўсё. Цікавіць, каб усе былі жывыя, і каб доктар не сеў. Таму замест абязболу можна наараць". Цалкам сённяшнюю праграму "Беларусь 2030", прысвечаную магчымасцям і выклікам для беларускай медыцыны, глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=uk4WaSe7i4M

  12. edited

    Ураджэнец Беларусі, расійскі касманаўт і цяпер ужо дэпутат Дзярждумы РФ Алег Навіцкі трапіў пад санкцыі Еўрасаюза. Накладзеныя на яго абмежаванні якраз і звязаныя з яго удзелам у парламенцкіх выбарах, што былі праведзеныя ў верасні не толькі на тэрыторыі Расіі, але і на акупаваных ёю ўкраінскіх тэрыторыях. Навіцкі нарадзіўся ў Чэрвені Мінскай вобласці. Яшчэ ў савецкі час, у 1988-м ён пасля школы паступіў у авіяцыйную вучэльню ў Барысаглебску і з'ехаў з Беларусі. У абгрунтаванні санкцый супраць яго сказана, што ў верасні 2026 года ён быў кандыдатам ад КПРФ і ўдзельнічаў у незаконных выбарах у Дзярждуму РФ, якія адбыліся таксама ў так званых "ДНР" і "ЛНР", у Запарожскай і Херсонскай абласцях і ў анэксаваным Крыме. Тым самым касманаўт спрыяў легітымізацыі агрэсіўнай вайны Расіі супраць Украіны і падтрыманню незаконнай акупацыі тэрыторый.

  13. У Баранавічах шэсць дзён шукалі траіх грамадзянаў Пакістана. Пасля таго, як арыентыроўка на іх пачала разлятацца па сацсетках, яны "знайшліся самастойна", піша мясцовае выданне "Наш край". Дзе пакістанцы былі ўвесь гэты час і як менавіта яны знайшліся — не ўдакладняецца. Затое напісана, што "ўсе трое ўжо вярнуліся да выканання сваіх працоўных абавязкаў". Наім Мухамад, Ажар Мухамад і Хан Шааіб Мансур жылі ў інтэрнаце на вуліцы Касманаўтаў, 6. Раніцай 6-га кастрычніка яны пайшлі на працу. Але не дайшлі — зніклі без слядоў. Пошукава-выратавальны цэнтр "Арыенцір" апублікаваў іх фота. Навіну падхапілі медыі. Не прайшло і паловы дня — у міліцы паведамілі, што пакістанцы на месцы.

  14. Беларусаў спынілі ў Германіі за негуманную перавозку свінняў. Штраф можа скласці да 50 тысяч еўра. Прэтэнзіі паліцыі былі ў тым, што свінні не мелі доступу да вады і дастатковай колькасці подсцілу: https://euroradio.fm/belarusau-u-germanii-spynili-za-negumannuyu-peravozku-sviney Спасылка, якая працуе без VPN

  15. Чыноўнік, асуджаны сёлета на 7 гадоў пазбаўлення волі, пайшоў па стандартным трэку. Былы старшыня Рэчыцкага райвыканкама Віталь Панчанка ўжо кіруе калгасам, заўважыў @flagshtok. Хаця здавалася б, не варта і на такую пасаду прызначаць чалавека, якога прызналі вінаватым у падзяжы буйной рагатай жывёлы і прыпісках у статыстцы: https://euroradio.fm/kiraunichuyu-pasadu-u-elskim-rayone-atrymau-chynounik-asudzhany-syoleta-u-lyutym-na-7-gadou Спасылка, якая працуе без VPN

  16. У Салігорску котка выпадкова спаліла кухню, сеўшы на індукцыйную пліту. Калі гаспадыня вярнулася дадому пасля выходных у Мінску, заспела сумную карціну: у кватэры адбыўся пажар, а яе хатняя любіміца загінула. Крыніцай агню стала менавіта пліта. Якім чынам у коткі атрымалася ўключыць яе — дакладна пакуль невядома. Кухня выгарэла амаль цалкам. На шчасце, агонь не паспеў распаўсюдзіцца на іншыя пакоі. Часам у бытавой тэхнікі ёсць функцыя абароны ад дзяцей. Але жывёлы могуць яе зняць. Каб пазбегнуць такога, трэба перад ад'ездам ці адключыць панэль, ці надзейна замкнуць дзверы пакою.

  17. “Пралескі” ад Лукашэнкі: чаму рэжым церпіць журналіста Пачобута — але ў той жа час падаў у вышук выдаўца Іванюка? Стрым з польскім палітычным аналітыкам Паўлам Казанэцкім Радаслаў Сікорскі заклікаў краіны ЕС закрыць расійскія консульствы і абмежаваць перамяшчэнне дыпламатаў. А вось сённяшнія адносіны з афіцыйным Мінскам міністр замежных спраў Польшчы называе "лёгкай адлігай". І намякае, што праз пэўны час можна чакаць "пралесак". Кіраўнік МЗС Беларусі Максім Рыжанкоў ужо падрыхтаваўся прымаць букецік — але раптам наш МУС дадаў у міждзяржаўную базу вышука грамадзяніна Польшчы — выдаўца Яраслава Іванюка. Так пралесак не дачакаешся... Ці сапраўды адбываецца нейкая адліга? Ці можна адназначна сказаць, хто стаіць за спробай арганізаваць замах на прэм'ер-міністра Польшчы? Як паўплывае на пазіцыю Варшавы жаданне Трампа гандляваць з Расіяй? Распытваем польскага палітычнага аналітыка Паўла Казанэцкага: https://www.youtube.com/watch?v=6ZOc5c9z33k

  18. Украінскі дрон ледзь не забіў брата беларускага апазіцыянера Сяргея Вазняка. Гэта здарылася пад Белгарадам: беспілотнік ударыў па "Газэлі", якой кіраваў мужычна. Але той паспеў пакінуць машыну і схавацца ў кювеце. Вазняк піша, што яго брата выратавала рацыя, якую ён набыў адмыслова каб слухаць, як у прыфрантавой зоне перамаўляюцца расійскія вайскоўцы. У 90-я Вазняк уваходзіў у кіраўніцтва Партыі камуністаў Беларусі, якая пасля рэферэндуму 1996 года перайшла ў апазіцыю да Лукашэнкі. У 2010-м ён быў адным з кіраўнікоў грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду", працаваў у штабе кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева. Быў затрыманы і пазней прысуджаны да двух гадоў умоўна. Перад прэзідэнцкімі выбарамі 2025 года далучыўся да каманды Ганны Канапацкай і збіраў подпісы за яе вылучэнне кандыдаткай.

  19. Творчасць у выгнанні: ці дала эміграцыя новае дыханне для літаратуры? Стрым са старшынёй Беларускага ПЭНа Таццянай Нядбай. Юбілейная 15-я Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця пройдзе ў Гданьску 7 лістапада. У фінал выйшлі шэсць выданняў, што "адлюстроўваюць шырыню тэм, жанраў і мастацкіх падыходаў у сучаснай беларускай літаратуры". Але ці сапраўды ў аўтараў, большасць з якіх цяпер жыве за мяжой, атрымліваецца "адлюстроўваць шырыню"? Ці не страціла прэмія актуальнасць у цяперашніх умовах і чым адметная сёлетняя юбілейная ўрачыстасць? Ці існуе верагоднасць, што паступова патрэба ў беларускай літаратуры знікне, і як гэтага не дапусціць? Што агулам адбываецца ў літаратуры і выдавецкай дзейнасці, і як кніжны рынак змяняе вялікая колькасць “турэмнай літаратуры” ад палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай: https://www.youtube.com/watch?v=_L9GQxcdAnE

  20. "Гэта нідзе не высвечвалася. Я нават не думала, што плачу па поўным тарыфе". Шматдзетная маці з Чачэрска выпадкова высветліла, што яе ўключылі ў базу "дармаедаў", і цяпер яна аплачвае 100% камуналкі за сябе і 50% за дзяцей. Аміна расказала ў TikTok, што вельмі незадаволеная працай чыноўнікаў — бо як гэта так, "у іх жа ёсць уся інфармацыя". "Ніхто не сказаў: "У цябе ёсць трое дзяцей, прынясі даведку". Усё, што трэба было, — прынесці даведку пра тое, што дзіця наведвае дзіцячы садок", — скардзіцца жанчына. Пераплату ёй у выніку вярнулі — пасля таго, як яна напісала заяву і падала неабходныя дакументы.

  21. Older posts