Беларусам даступная раскоша, якую мала якая краіна ў свеце можа сабе дазволіць: доктар на дом бясплатна, "хуткая" прыязджае па выкліку на падвышэнне тэмпературы... Але колькі гэта каштуе нам з вамі? І ці гэта тое, на што варта выдаткоўваць рэсурсы? У сумесным праекце "Банка ідэй" і Еўрарадыё "Беларусь 2030" эканамічная аглядальніца Вольга Лойка і доктар Станіслаў Салавей абмяркоўваюць магчымасці і выклікі для беларускай медыцыны. Ці атрымалася спыніць адток лекараў з краіны? Чаму ў сацсетках адна за адной з'яўляюцца жахлівыя гісторыі з радзільняў? Глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=uk4WaSe7i4M
Еўрарадыё | Еврорадио ✔
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio
-
-
edited
Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па эканоміцы сталі амерыканцы Роберт Э. Хол і Майкл Вудфард. Узнагарода прысуджаная "за мікраэканамічныя асновы макраэканамічнай стабілізацыі". Хол і Вудфард распрацавалі новыя макраэканамічныя мадэлі, якія "значна падвысілі магчымасці праводзіць эфектыўную стабілізацыйную палітыку", — гаворыцца ў абвестцы Нобелеўскага камітэта. Захады ў галіне бюджэтнай і грашова-крэдытнай палітыкі, своечасова прынятыя на падставе гэтых мадэляў, дапамагаюць згладжваць эканамічныя спады.
-
"Я не разумею тых, хто кажа, што мы павінны адмовіцца ад Украіны ці саступіць Пуціну ці Лукашэнку. Мы павінны засвоіць вельмі простую ісціну: дыктатараў немагчыма задаволіць саступкамі. Калі вы гэта робіце — вы толькі ўмацоўваеце іх". Святлана Ціханоўская выступіла на адкрыцці на адкрыцці Forum 2000 у Празе. Шмат што ў яе прамове гучала як адказ Дональду Трампу, які дазволіў Пуціну гандляваць палівам на сусветных рынках, а ад Зяленскага патрабуе спыніць удары па расійскіх НПЗ. Ціханоўская казала, што дыктатары вучацца адзін у аднаго: як ажыццяўляць рэпрэсіі, маніпуляваць выбарамі, абыходзіць санкцыі і прымушаць апанентаў маўчаць. "І мы, хто выступае за дэмакратыю, таксама павінны вучыцца адзін у аднаго. Як умацоўваць нашы інстытуты. Як супрацьстаяць прапагандзе. Як прыцягваць дыктатараў да адказнасці. І як рыхтавацца да пераменаў, калі яны прыйдуць", — лічыць яна. "Ізалюючы дыктатараў, мы ніколі не павінны забываць пра людзей — пра тых, хто выконвае нябачную штодзённую працу, якая падтрымлівае жыццё нашых грамадстваў. Пра журналістаў, якія кажуць праўду. Пра актывістаў, якія будуюць супольнасці. Пра праваабаронцаў, якія фіксуюць злачынствы. Пра дзеячаў мастацтва, якія берагуць нашу ідэнтычнасць. Калі рэжымы спрабуюць прымусіць іх маўчаць, мы павінны зрабіць так, каб іх галасы гучалі гучней", — дадае лідарка беларускага дэмакратычнага руху.
-
edited Пра расійскі дызель, беларускі калій, выбары ва Украіне і ананімныя пагрозы журналістам. Стрым з палітычным аглядальнікам Валерыем Карбалевічам “Цяпер не час аслабляць ціск на Расію, і Еўропа гэтага не зробіць”, — напісала кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Кая Калас у адказ на зняцце амерыканскіх санкцый з расійскага дызельнага паліва. Супраць гандлю з Пуціным выступаюць нават амерыканскія кангрэсмены-рэспубліканцы. Але Трамп адкрытым тэкстам кажа, што не Расіі, якая знішчае ўкраінскую інфраструктуру, а “Украіне патрэбны новы прэзідэнт”. Як вяртанне расійскага паліва на сусветны рынак адаб’ецца на бяспецы нашага рэгіёна? Ці пагодзіцца Пуцін на 60-дзённае перамір'е, каб ва Украіне прайшлі прэзідэнцкія выбары? Чаму масавая атака на незалежныя СМІ перайшла на ўзровень асабістых пагрозаў? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч: https://www.youtube.com/watch?v=KP5CepFXLbg
-
Новая махлярская схема: беларусам пішуць у месенджары ад імя суседзяў па пад'ездзе. Прычым звяртаюцца па імені і правільна называюць нумар кватэры. Чалавеку паведамляюць, што каля яго дзвярэй трэцца падазроны незнаёмец. У пацвярджэнне сваіх слоў "сусед" дасылае спасылку і прапануе паглядзець відэа. Але пры пераходзе па спасылцы на смартфон прыходзіць апавяшчэнне пра несанкцыянаваны ўваход у акаўнт карыстальніка. Тут жа ёсць нумар гарачай лініі, па якім прапануюць тэрмінова патэлефанаваць. Калі чалавек тэлефануе — да развода далучаюцца псеўдааператары, якія прапануюць перавесці грошы на "бяспечны рахунак". Для гэтага трэба назваць код з СМС. Каб не трапіцца на вуду махляроў, не трэба пераходзіць па падазроных спасылках. А ўдакладніць любую інфармацыю можна, наўпрост звязаўшыся з суседзямі.
-
📺 Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на панядзелак (час пазначаны беларускі): 12:00 — палітычны аналітык Валер Карбалевіч 13:00 — эканамічная аглядальніца Вольга Лойка і доктар, дарадца Святланы Ціханоўскай у пытаннях аховы здароўя Станіслаў Салавей у праграме "Беларусь 2030" 14:00 — старшыня Беларускага ПЭНу Таццяна Нядбай 15:00 — польскі палітолаг Павел Казанэцкі Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!
-
Цяжарным беларускам збіраюцца афіцыйна дазволіць наведваць дактароў у працоўны час. Палажэнне пра гэта хочуць дадаць у Працоўны кодэкс, расказала дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Анжаліка Курчак. Яна ўжо абмеркавала прапанову з профільнымі камісіямі і Мінздароўя. Але канкрэтных тэрмінаў, калі можа быць прынятая новая норма, не назвала. Цяпер працадаўца не абавязаны вызваляць цяжарную супрацоўніцу ад працы на час планавых медычных абследаванняў.
-
Былы палітвязень знайшоў падпрацоўку ў Вільні — і трапіў пад крыміналку. 23-гадовага Мікіту Саідава папрасілі прынесці пахавальны вянок да віленскага офіса абароннай кампаніі RSI Europe. І заадно партрэт яе кіраўніка Томаса Мілашаўскаса з чорнай стужкай. Як даведалася @nashaniva, усё пачалося з абвесткі ў чаце з падпрацоўкамі. Заказчык тлумачыў, што ў яго памёр сябар, а сам ён знаходзіцца не ў Літве, таму патрэбны чалавек, які купіць пахавальныя вянкі і адвязе іх па названым адрасе. За працу абяцалі 400 еўра. Частка грошай мусіла пайсці на "рэквізіт" для "перфоманса", астатняе — выканаўцы. Беларус перадаў падпрацоўку знаёмаму ўкраінцу. 27-га жніўня вянкі былі дастаўленыя да офіса RSI Europe, якая займаецца беспілотнымі сістэмамі, пастаўляе Украіне FPV-дроны і сістэмы дыстанцыйнага падрыву. Неўзабаве чалавека, які адвёз вянкі, затрымалі. Літоўскія СМІ напісалі, што наняць яго мог беларус. Тады Саідаў усвядомеў, у што яго ўцягнулі, спужаўся і з'ехаў у Латвію. Але пазней вярнуўся і сам прыйшоў у паліцыю. Нейкі час ён правёў за кратамі, але цяпер вызвалены да суда. Хлопца падазраюць у дапамозе іншай дзяржаве ў дзейнасці супраць Літвы, гэта артыкул 118 літоўскага Крымінальнага кодэкса. Яго першая частка прадугледжвае ад двух да сямі гадоў пазбаўлення волі.
-
Сем парковак уздоўж дарог у цэнтры Мінска зрабілі платнымі. На чарзе яшчэ чатыры. А да канца года колькасць платных парковак у сталіцы плануецца давесці да ста. Платнымі сталі паркоўкі на вуліцах: - Мельнікайтэ (ад пр. Пераможцаў да зав. Дзімітрава) - Беларускай (няцотны бок ад вул. Ульянаўскай) - Максіма Танка (ад вул. Ціміразева да Мельнікайтэ) - Валадарскага (ад пр. Незалежнасці да Гарадскога Вала) - Чырвонай (ад вул. Камуністычнай да пр. Машэрава) - Сурганава (ад вул. Якуба Коласа да пл. Бангалор) - Чарвякова.
-
Украіна ўвяла санкцыі супраць беларускай крыптаплатформы і яе кіраўніка. Яны трапілі ва ўказ Уладзіміра Зяленскага разам з расійскімі кампаніямі, звязанымі з крыптабізнесам. Абмежаванні супраць ЗАТ "Уайт Бёрд" і яе кіраўніка Максіма Шабанава ўведзеныя на 10 гадоў. Яны прадугледжваюць блакаванне актываў, забарону на вывад капіталаў за межы Украіны і г.д. Доступ да інтэрнэт-рэсурсаў кампаніі з тэрыторыі Украіны будзе заблакаваны. Максіму Шабанаву 41 год. Як адзначае @radiosvaboda, яго прозвішча, імя і імя па бацьку супадае з імем колішняга супрацоўніка Упраўлення ўнутраных справаў Мінскага аблвыканкама. Яго лічаць датычным да злачынстваў супраць правоў і свабодаў грамадзянаў Беларусі ў 2020 годзе.
-
edited
Трамп здрадзіў Украіне, фронт пасыплецца? Украінскі ваенны эксперт — пра магчымае развіццё падзеяў пасля таго, як прэзідэнт ЗША вырашыў дамаўляцца з Пуціным і ціснуць на Зяленскага. Украіна чакала чагосьці падобнага: https://euroradio.fm/tramp-zdradziu-ukraine-front-pasyplecca-ukrainski-vaenny-ekspert-pra-toe-shto-daley Спасылка, якая працуе без VPN
-
Беларускія тэатры сабралі летась больш за 2,2 млн гледачоў. Гэта значыць, у сярэднім кожны дзень у тэатр хадзілі шэсць тысяч жыхароў нашай краіны. У 2025 годзе ў Беларусі працавалі 28 прафесійных тэатраў. Цягам апошняга дзесяцігоддзя гэтая лічба амаль не змяняецца: у 2015-м тэатраў таксама было 28, у 2020-м — 29.
-
Літоўскі блогер з’ездзіў у Расію, а вярнуцца дадому хацеў праз Беларусь і Латвію. Латвійскім памежнікам гэта падалося падазорным — і яны вырашылі паразмаўляць з ім. А заадно папрасілі падпісаць паперу пра тое, што ён не падтрымлівае расійскую агрэсію ва Украіне. Аказалася, што інтуіцыя памежнікаў не падманула. Затое Угнюс Гінтаўтас стаў героем беларускай прапаганды. Больш крынжа — у свежым выпуску нашай праграмы "Крынж тыдня": https://www.youtube.com/watch?v=hJSJzl_USyE
-
Трамп заявіў, што Расія і Украіна дамовіліся пра энергетычнае перамір'е. Але прынамсі ва Украіне пра гэта нічога не чулі. "Пачынаючы з гэтага моманту, у вайне паміж Расіяй і Украінай дзейнічае энергетычнае перамір'е. Абодва бакі пагадзіліся. Не парушайце яго", — напісаў прэзідэнт ЗША ў Truth Social. "Проста цяпер нашыя рамонтныя брыгады аднаўляюць электразабеспячэнне і водазабеспячэнне ў Кіеве [пасля расійскіх удараў]", — адказаў на запыт Financial Times высокапастаўлены ўкраінскі чыноўнік, блізкі да Зяленскага. Паводле яго, "[пра перамір'е] ніхто нічога не чуў".
-
edited
Аб'яднаны пераходны кабінет збіраецца стварыць сайт для дапамогі беларусам, якіх вярбуюць на вайну. Праз яго можна будзе атрымаць кансультацыю і інструкцыі. "Гібрыдная агрэсія фактычна ўжо адбываецца": https://euroradio.fm/apk-stvoryc-internet-partal-dapamogi-belarusam-yakikh-verbuyuc-na-vaynu Спасылка, якая працуе без VPN
-
За пагрозамі замаху на Дональда Туска і міністра абароны Польшчы могуць стаяць правыя экстрэмісты. Пра гэта са спасылкай на чыноўніка з атачэння прэм'ера піша Gazeta Wyborcza. Афіцыйна ўлады пакуль не раскрываюць, дэталяў справы. Папярэджанне пра замахі паступіла раніцай 11-га кастрычніка па электроннай пошце ў Службу дзяржаўнай аховы, якая перадала яго паліцыі. Паведамленне змяшчала адрасы, дзе маглі знаходзіцца Туск і Уладзіслаў Касіняк-Камыш, а таксама звесткі пра іх бліжэйшыя планы. Менавіта гэтыя падрабязнасці прымусілі паставіцца да пагрозы сур'ёзна. Ужо даўно не сакрэт, што за еўрапейскімі правымі экстрэмістамі часта стаіць Расія.
-
edited
Зяленскі агучыў умову, пры якой Украіна спыніць удары па расійскіх НПЗ. Яна вельмі простая: Расія мусіць спыніць удары па ўкраінскай энергетычнай інфраструктуры. Таксама Зяленскі не супраць правесці ва Украіне прэзідэнцкія выбары — як таго хоча Трамп. Украінскі прэзідэнт кажа, што яны адбудуцца пры ўмове, што Пуцін пойдзе на 60-дзённае перамір'е. "Любыя крокі па дээскалацыі павінны быць узаемнымі і суправаджацца рэальнымі гарантыямі": https://euroradio.fm/zyalenski-prapanavau-spynic-udary-pa-npz-u-abmen-na-pauzu-u-atakakh-na-energetyku Спасылка, якая працуе без VPN
-
Мінчанка скрала красоўкі, а калі яе выклікалі ў міліцыю пагаварыць пра гэта — у іх жа і прыйшла. Кур'ёзны выпадак адбыўся ў Маскоўскім раёне сталіцы. Красоўкі зніклі з тамбура ў пад'ездзе шматпавярховіка. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку звярнулі ўвагу на 57-гадовую жанчыну, якая ў той дзеень гасцявала ў прыяцелькі ў тым жа пад'ездзе. Калі яна спускалася на першы паверх — заўважыла прыадчыненыя дзверы тамбура, зайшла ў іх і забрала абутак. Красоўкі ёй спадабаліся і падышлі па памеры. Настолькі, што яна вырашыла апрануць іх для візіта ў міліцыю, калі аператыўнікі запрасілі яе на размову. Распачатая крымінальная справа за крадзеж.
-
Анлайн-банк Belarusbank і М-банкінг аднавілі працу пасля маштабнага збою. Карыстальнікі сэрвісаў ізноў бачаць дакладныя лічбы на сваіх балансах. Збой адбыўся раніцай 11-га кастрычніка і, імаверна, звязаны з тым, што ўкраінцы вывелі з ладу дата-цэнтр "Яндэкса" ва Уладзімірскай вобласці Расіі.
-
У Кангрэсе ЗША рыхтуюць забарону на расійскую нафту. Так хочуць пазбавіць сілы рашэнне Трампа пра закупкі дызельнага паліва ў Расіі, якое нават некаторыя рэспубліканцы лічаць прявай слабасці Дакумент атрымае назву "Закон Ронaльда Рэйгана "Мір праз сілу": https://euroradio.fm/u-kangrese-zsha-rykhtuyuc-zabaronu-na-rasiyskuyu-naftu Спасылка, якая працуе без VPN
- Older posts