Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K −10 24h
Reach per post (ERR) 16.9%1.4K avg views
Posting 22.5/day last 36 minutes ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬

Украінскі дрон ледзь не забіў брата беларускага апазіцыянера Сяргея Вазняка. Гэта здарылася пад Белгарадам: беспілотнік ударыў па "Газэлі", якой кіраваў мужычна. Але той паспеў пакінуць машыну і схавацца ў кювеце. Вазняк піша, што яго брата выратавала рацыя, якую ён набыў адмыслова каб слухаць, як у прыфрантавой зоне перамаўляюцца расійскія вайскоўцы. У 90-я Вазняк уваходзіў у кіраўніцтва Партыі камуністаў Беларусі, якая пасля рэферэндуму 1996 года перайшла ў апазіцыю да Лукашэнкі. У 2010-м ён быў адным з кіраўнікоў грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду", працаваў у штабе кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева. Быў затрыманы і пазней прысуджаны да двух гадоў умоўна. Перад прэзідэнцкімі выбарамі 2025 года далучыўся да каманды Ганны Канапацкай і збіраў подпісы за яе вылучэнне кандыдаткай.

Views over time

05001K1.5K12 Oct 11:2811 Nov 21:341.4K12 Oct 11:28: 0 views11 Nov 21:34: 1,430 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
12 Oct 2026, 11:280
11 Nov 2026, 21:341.4K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.