“Пралескі” ад Лукашэнкі: чаму рэжым церпіць журналіста Пачобута — але ў той жа час падаў у вышук выдаўца Іванюка? Стрым з польскім палітычным аналітыкам Паўлам Казанэцкім Радаслаў Сікорскі заклікаў краіны ЕС закрыць расійскія консульствы і абмежаваць перамяшчэнне дыпламатаў. А вось сённяшнія адносіны з афіцыйным Мінскам міністр замежных спраў Польшчы называе "лёгкай адлігай". І намякае, што праз пэўны час можна чакаць "пралесак". Кіраўнік МЗС Беларусі Максім Рыжанкоў ужо падрыхтаваўся прымаць букецік — але раптам наш МУС дадаў у міждзяржаўную базу вышука грамадзяніна Польшчы — выдаўца Яраслава Іванюка. Так пралесак не дачакаешся... Ці сапраўды адбываецца нейкая адліга? Ці можна адназначна сказаць, хто стаіць за спробай арганізаваць замах на прэм'ер-міністра Польшчы? Як паўплывае на пазіцыю Варшавы жаданне Трампа гандляваць з Расіяй? Распытваем польскага палітычнага аналітыка Паўла Казанэцкага: https://www.youtube.com/watch?v=6ZOc5c9z33k