Ураджэнец Беларусі, расійскі касманаўт і цяпер ужо дэпутат Дзярждумы РФ Алег Навіцкі трапіў пад санкцыі Еўрасаюза. Накладзеныя на яго абмежаванні якраз і звязаныя з яго удзелам у парламенцкіх выбарах, што былі праведзеныя ў верасні не толькі на тэрыторыі Расіі, але і на акупаваных ёю ўкраінскіх тэрыторыях. Навіцкі нарадзіўся ў Чэрвені Мінскай вобласці. Яшчэ ў савецкі час, у 1988-м ён пасля школы паступіў у авіяцыйную вучэльню ў Барысаглебску і з'ехаў з Беларусі. У абгрунтаванні санкцый супраць яго сказана, што ў верасні 2026 года ён быў кандыдатам ад КПРФ і ўдзельнічаў у незаконных выбарах у Дзярждуму РФ, якія адбыліся таксама ў так званых "ДНР" і "ЛНР", у Запарожскай і Херсонскай абласцях і ў анэксаваным Крыме. Тым самым касманаўт спрыяў легітымізацыі агрэсіўнай вайны Расіі супраць Украіны і падтрыманню незаконнай акупацыі тэрыторый.