Нашчадак французскага мастака дамагаецца, каб з парыжскай "Опера Гарнье" прыбралі роспісы Марка Шагала. Да таго, як пад столю опернага тэатра з'явілася палатно беларускага мастака, яе ўпрыгожвалі творы Жуля Эжэна Леневё. Яго стрыечны пра-праўнук Арно Караён настойвае, каб столі вярнулі першапачатковы выгляд. На карысць Караёна тое, што Леневё быў сябрам архітэктара Шарля Гарнье і аформіў у тэатры амаль усё. Наўпрост да дзвярных ручак. На столі ён выявіў муз і алегарычныя фігуры, якія ўвасабляюць розныя часы дня і ночы. Пісьменнік Андрэ Мальро, які ў 1960-я быў міністрам культуры Францыі, лічыў гэтую столь сумнай. Ён замовіў Шагалу новы, мадэрнісцкі роспіс. Знішчаць ранейшую столь пры гэтым не сталі, а закрылі яе палатном. Караён ужо шмат гадоў патрабуе адкрыць роспіс Леневё, падкрэсліваючы, што столь Шагала першапачаткова планавалася як здымная, і яе можна лёгка дэмантаваць. Ён двойчы пісаў Эмануэлю Макрону — але безвынікова. А цяпер збіраецца вырашаць праблему праз суд.