"Гэта нідзе не высвечвалася. Я нават не думала, што плачу па поўным тарыфе". Шматдзетная маці з Чачэрска выпадкова высветліла, што яе ўключылі ў базу "дармаедаў", і цяпер яна аплачвае 100% камуналкі за сябе і 50% за дзяцей. Аміна расказала ў TikTok, што вельмі незадаволеная працай чыноўнікаў — бо як гэта так, "у іх жа ёсць уся інфармацыя". "Ніхто не сказаў: "У цябе ёсць трое дзяцей, прынясі даведку". Усё, што трэба было, — прынесці даведку пра тое, што дзіця наведвае дзіцячы садок", — скардзіцца жанчына. Пераплату ёй у выніку вярнулі — пасля таго, як яна напісала заяву і падала неабходныя дакументы.