У Салігорску котка выпадкова спаліла кухню, сеўшы на індукцыйную пліту. Калі гаспадыня вярнулася дадому пасля выходных у Мінску, заспела сумную карціну: у кватэры адбыўся пажар, а яе хатняя любіміца загінула. Крыніцай агню стала менавіта пліта. Якім чынам у коткі атрымалася ўключыць яе — дакладна пакуль невядома. Кухня выгарэла амаль цалкам. На шчасце, агонь не паспеў распаўсюдзіцца на іншыя пакоі. Часам у бытавой тэхнікі ёсць функцыя абароны ад дзяцей. Але жывёлы могуць яе зняць. Каб пазбегнуць такога, трэба перад ад'ездам ці адключыць панэль, ці надзейна замкнуць дзверы пакою.