Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio
Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk
Нашы суполкі ў сацсетках:
TikTok: tiktok.com/@euroradio
FB: facebook.com/euroradio.fm
Instagram: instagram.com/euroradio
Subscribers8.4K −10 24h
Reach per post (ERR)16.9%1.4K avg views
Posting22.4/daylast 36 minutes ago
Reactions per 1K views18.4👍 ❤ 🤬
edited
Жыхары Гомеля сутыкнуліся з тым, што міліцыя патрабуе здаць біяматэрыял для аналізу ДНК. Пра такі выпадак гамяльчанка расказала ў Threads.
Ёй затэлефанаваў участковы міліцыянт і паведаміў, што трэба ўзяць узор. Прычыну ён патлумачыў так: "Гэта як раней здымалі пальчыкі ва ўсіх".
Жанчына кажа, што пры адмове ёй прыгразілі скласці рапарт і прыцягнуць праз крымінальны вышук: "І калі адмоўлю, дык напішуць раппорт, і тады праз крымінальны вышук усё роўна знойдуць, возьмуць".
Ці бачылі вы плывучыя трактары? Менавіта так на Палессі збіраюць журавіны.
📺 Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на панядзелак (час беларускі):
14:00 — палітычная аглядальніца Вольга Лойка і прадпрымальніца Валянціна Чэкан
15:00 — эканамістка Аліса Рыжычэнка
16:00 — сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі і старшыня Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч
Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!
Украіна ўлетку перакідвала камандаванне дэсантнага корпусу, каб адбіваць наступ з Беларусі. Адпаведнае рашэнне прыняў тагачасны галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі.
Пераемнік Сырскага Міхаіл Драпаты адмяніў гэтае рашэнне. Ён адправіў камандаванне корпуса на Запарожжа, дзе ўзмацніўся расійскі наступ каля Гуляйполя.
Блогер праверыў на радыяцыю грыбы, сабраныя ў Нараўлянскім раёне. Гэта за 60 кіламетраў ад ЧАЭС.
Праверка ў лабараторыі Камароўскага рынку паказала мінімальнае перавышэнне дозы радыяцыі — 3,5 разу, а максімальнае — у 100 разоў.
Стала вядома, чым у адміністрацыі Лукашэнкі будзе займацца генерал Павел Муравейка. 28 верасня яго прызначылі намеснікам кіраўніка адміністрацыі — у дадатак да ўжо наяўных.
На новай пасадзе Муравейка будзе каардынаваць памочнікаў Лукашэнкі ў рэгіёнах, займацца зваротамі грамадзян, у тым ліку ў сацсетках, і кантраляваць стратэгічныя праекты.
У Беларусі памёр Вячаслаў Дашкевіч — бацька экс-палітвязня Змітра Дашкевіча. Пра гэта ў сацсетках напісаў сам Зміцер, які не можа паехаць на развітанне і пахаванне бацькі.
Маці Змітра памерла падчас яго папярэдняга арышту, у 2011 годзе. Тады Змітра пад вартай вазілі развітацца з ёй.
"Парыж, ты мой другі Віцебск". У выдавецтве "Мяне Няма" выходзяць мемуары Марка Шагала "Сваё".
Мы адмыслова знайшлі ў іх фрагмент, дзе мастак разважае пра гарады, у якіх правёў значныя перыяды жыцця. І неяк з яго ніяк не выходзіць, што Шагал лічыў сябе расійскім мастаком. Чытайце ўжо цяпер — вось тут: https://euroradio.fm/u-vydavectve-myane-nyama-vykhodzyac-memuary-shagala-svayo-chytayce-fragment
Спасылка, якая працуе без VPN
Міліцыя знайшла навушнікі, якія зніклі ў расіяніна ў цягніку Мінск — Масква, а пасля "ўсплылі" ў Баранавічах. Ад поста ў трэдс да весткі пра тое, што гаджэт можна забіраць у Баранавіцкім ГАУС, прайшлі прыкладна суткі.
Мужчына цяпер у Кітаі, а ў Беларусь зможа прыехаць толькі праз два месяцы. Атрымліваецца, акрамя Мінска, давядзецца наведаць яшчэ і Баранавічы.
"Талібан" закупляе ў Беларусі зброю і беспілотнікі. Гэтых "кліентаў" Мінску парэкамендавалі з Крамля.
Пасярэднікам ва ўгодах выступае Індыя: https://euroradio.fm/prarasiyskiya-deputaty-z-germanii-planuyuc-u-listapadze-paezdku-u-belarus
Спасылка, якая працуе без VPN
Новыя грамадскія прыбіральні ў Рэчыцы задалі загадку мясцовым жыхарам. Ёсць дзверы ў кабінкі для мужчын, для жанчын і для людзей з інваліднасцю. А чацвёртыя дзверы для каго?
Як высветлілася, за імі знаходзіцца кабінка са сталом і крэслам для наглядчыцы. А схема працы "аўтаномнай" прыбіральні такая: каля ўвахода сядзіць дзяўчына, якая прымае аплату і сочыць за чысцінёй.
Такім чынам, праца прыбіральні аказваецца пад пытаннем у дрэннае надвор’е і ў цёмны час сутак, заўважае @flagshtok. Гараджане ўжо зразумелі, што такія прыбіральні часта будуць зачыненыя, і патрабуюць вярнуць класічныя прыбіральні.
Прарасійскія дэпутаты з Германіі ў лістападзе плануюць паездку ў Беларусь. Фармальная мэта паездкі — партнёрскія сувязі паміж гарадамі-пабрацімамі: Франкфуртам-на-Одэры і Віцебскам, а таксама Мінскам і Патсдамам.
Палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман лічыць, што візіт у Беларусь павінен стаць своеасаблівай праверкай перад кантактамі з Расіяй: https://euroradio.fm/prarasiyskiya-deputaty-z-germanii-planuyuc-u-listapadze-paezdku-u-belarus
Спасылка, якая працуе без VPN
"Што добрага Лукашэнка знайшоў у расійскім бюджэце? Не будзем трымаць саспенс: гэта грошы".
Выдаткі Крамля на вайну ў 2027 годзе рэкордна павялічваюцца. Але вядоўцы праграмы "І што?" Вольга Лойка і Андрэй Махоўскі звяртаюць увагу на скарачэнне іншых выдаткаў. Расійская эканоміка робіцца ўсё больш хісткай.
Цалкам свежы выпуск праграмы глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=6tJThE2VPkY
На парламенцкіх выбарах у Латвіі перамаглі палітыкі, якія выступаюць за ўтрыманне Лукашэнкі пад санкцыямі. "Аб'яднаны спіс" на чале з дзейным прэм'ер-міністрам Андрысам Кулбергсам набраў больш за 35% галасоў і атрымае 42 са 100 месцаў у Сейме.
Гэта рэкорд у гісторыі выбараў у Латвіі: https://euroradio.fm/abyadnany-spis-peramog-u-bolshasci-samakiravannyau-latvii-na-parlamenckikh-vybarakh
Спасылка, якая працуе без VPN
“Шарлі” — вось чаго можаце дачакацца”. Ва ўчорашнім стрыме Сяргей Ціханоўскі намякаў незалежным СМІ на расправу.
Палітык некалькі разоў на розныя лады паўтарыў назву французскай газеты, на рэдакцыю якой напалі тэрарысты: https://euroradio.fm/sharli-vos-chago-mozhace-dachakacca-cikhanouski-namyakae-nezalezhnym-smi-na-raspravu
Спасылка, якая працуе без VPN
Зяленскі працягне ціснуць на Лукашэнку, бо для прэзідэнта Украіны ён — выгадны спарынг-партнёр. Які адчувае сілу ўкранінскіх войскаў і нічога не можа ёй супрацьпаставіць, лічыць палітолаг Яўген Магда.
Цалкам свежы стрым з ім глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=6t809TiYvUY
edited
“Хуткасную” чыгунку ў аэрапорт з цэнтра Мінска будуюць зусім не хутка. Цягнік плануюць запусціць “у 2028-2029 гадах”.
41 км ад чыгуначнага вакзала да паветранага тэрмінала новая лінія дазволіць пераадолець за 30 хвілінаў. Сёння аўтобус-шатл з прыпынкам ва Уруччы па раскладзе ідзе гадзіну, а калі няма затораў — даязджае адчувальна хутчэй.
Фота дня. Кавалак расійскага дрона тырчыць з даху аўто, прыпаркаванага ў цэнтры Кіева.
Вось гаспадар здзівіцца, калі пабачыць…
Паўночная Карэя заявіла пра выпрабаванне ракеты "з элементамі штучнага інтэлекту". Яна быццам бы здольная змяняць траекторыю палёту і абыходзіць сістэмы супрацьракетнай абароны.
Міністэрства абароны Японіі ацаніла далёкасць яе палёту прыкладна ў 680 км: https://euroradio.fm/paunochnaya-kareya-zayavila-pra-vyprabavanne-rakety-z-elementami-shtuchnaga-intelektu
Спасылка, якая працуе без VPN
Раніцай 4-га кастрычніка расіяне ўдарылі па Паўночным мосце ў Кіеве. У той момант па ім рухаліся аўтамабілі.
Дрон прабіў у мосце дзірку. Цяпер адна яго паласа перакрытая, там працуюць дарожнікі.
За тыдзень Расія выкарыстала супраць Украіны больш за 1900 ўдарных беспілотнікаў, прычым больш за 800 з іх былі рэактыўнымі.