“Хуткасную” чыгунку ў аэрапорт з цэнтра Мінска будуюць зусім не хутка. Цягнік плануюць запусціць “у 2028-2029 гадах”. 41 км ад чыгуначнага вакзала да паветранага тэрмінала новая лінія дазволіць пераадолець за 30 хвілінаў. Сёння аўтобус-шатл з прыпынкам ва Уруччы па раскладзе ідзе гадзіну, а калі няма затораў — даязджае адчувальна хутчэй.