У Беларусі памёр Вячаслаў Дашкевіч — бацька экс-палітвязня Змітра Дашкевіча. Пра гэта ў сацсетках напісаў сам Зміцер, які не можа паехаць на развітанне і пахаванне бацькі. Маці Змітра памерла падчас яго папярэдняга арышту, у 2011 годзе. Тады Змітра пад вартай вазілі развітацца з ёй.