Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K −10 24h
Reach per post (ERR) 16.9%1.4K avg views
Posting 22.4/day last 27 minutes ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬
  1. Навукоўцы высветлілі, як мозг дадае новую інфармацыю да старых успамінаў. Ключавую ролю ў гэтым адыгрывае зубчастая звіліна гіпакампа. У адным выпадку яна спрыяе дадаванню новай інфармацыі, а ў іншым дапамагае захаваць існы ўспамін нязменным пры з'яўленні новых стымулаў: https://euroradio.fm/navukoucy-vysvetlili-yak-mozg-dadae-novuyu-infarmacyyu-da-starykh-uspaminau Спасылка, якая працуе без VPN

  2. "Цяпер імі карыстаецца адзін тып, які жыве прама насупраць супермаркета "Карона". Расіянін знайшоў свае скрадзеныя навушнікі Apple у Баранавічах. І просіць каго-небудзь "схадзіць" па іх. Гаджэт знік 27-га верасня ў цягніку Мінск — Масква. Яго ўласнік цяпер у Кітаі — і зможа прыехаць у Беларусь толькі праз два месяцы. "Як мне вярнуць свае рэчы? Няўжо толькі праз паліцыю?", — задаецца пытаннем мужчына. Жыхары Баранавічаў паставіліся да сітуацыі з разуменнем. Але без энтузіязму. "Я знаходжуся прыкладна ў 500 метрах ад вашых навушнікаў. Але нажаль ніяк не магу вам не дапамагчы, — піша адзін з іх. — Толькі міліцыя".

  3. "Наш прыярытэт — не палітыка, а вашае здароўе". Рэкламу з такім лозунгам зняло не Мінздароўя, а... аптэка. Фармацэўтаў не праняць заходнімі санкцыямі! Больш адборнага крынжа — у свежым выпуску "Крынжа тыдня": https://www.youtube.com/watch?v=GTg6u3eFUsI

  4. Чвэрць дарослых беларусаў пакутуюць ад атлусцення. Гэта сур'ёзная хвароба, якую яшчэ ў 1990-я вызначылі як хранічнае захворванне. Аднак шмат хто дагэтуль тлумачыць яго выключна ладам жыцця і ўспрымае як касметычны дэфект. А перамагчы атлусценне цяжэй, чым здаецца. Таму ў Беларусі збіраюцца змяніць пратаколы ў барацьбе з ім. Дактары хочуць раздзяліць "даклінічнае атлусценне" — фізічны фенатып, калі залішні жыр назапашваецца, але органы чалавека працуюць як мае быць, і "клінічнае атлусценне" — хранічнае захворванне, калі назапашванне тлушчу выклікае змяненні функцый органаў ці ўсяго арганізма. Агулам пратакол у лячэнні атлусцення будзе выглядаць так: дыягностыка — вызначэнне стадыі — індывідуальная мэта — персаналізаваная тэрапія — прафілактыка ўскладненняў — доўгатэрміновае падтрыманне выніку.

  5. Арына Сабаленка саступіла 34-й ракетцы свету і вылецела з турніра WTA-1000 ў Пекіне. 20-гадовая чэшка Нікола Бартункова перамагла ў двух сэтах: 6:4, 6:3. На гэта ёй спатрэбілася 1 гадзіна 35 хвілінаў. На стадыі 1/16 фіналу пакідае турнір і першая ракетка свету Алена Рыбакіна. Яна прайграла Аліне Чараевай з Арменіі — 6:3, 4:6, 3:6. Сабаленка цяпер займае другі радок у сусветным тэнісным рэйтынгу.

  6. edited

    У беларускага настаўніка жаночае аблічча. 87,5% з тых, хто працуе ў гэтай сферы, — жанчыны. А сярод школьных выкладчыкаў беларускай і рускай мовы і літаратуры гэтая лічба вагаецца каля 98%. Усяго ў Беларусі 98,1 тысячы настаўнікаў. Іх сярэдні ўзрост — 43,6 года. Амаль 70% педагогаў працуюць у школе больш за 15 гадоў. У першую нядзелю кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень настаўніка. Не забывайцеся пра тых, хто навучыў вас чаму-небудзь добраму, павіншуйце!

  7. “Пытанне справядлівасці”. Удава беларускага ваяра змагаецца за выплаты і годнае стаўленне. "Мне асабліва не хацелася, каб гэтая тэма стала публічнай. Таму што мне нават зараз пачынаюць пісаць: “Навошта ён пайшоў паміраць?”, “Задарма палёг” і гэтак далей. І мне хочацца сказаць гэтым людзям: вы, калі такое пішаце, разумееце, што гэта зусім розныя рэчы? Чаму ён там быў — і што адбываецца зараз". Чытайце тут: https://euroradio.fm/pytanne-spravyadlivasci-udava-belaruskaga-vayara-zmagaecca-za-vyplaty-i-godnae-staulenne?utm_source=telegram Спасылка, якая працуе без VPN

  8. "Без выразнай прапановы немагчымая ніякая канкурэнцыя з Расіяй". Палітолаг Рыгор Астапеня — пра тое, што мусіць рабіць Еўропы ў спробе адарваць Беларусь ад РФ пасля Лукашэнкі. "Калі людзі падумаюць, што вось-вось — і гэта [транзіт улады] пачне адбывацца, яны могуць пачаць змяняць свае палітыкі, падыходы". Транзіт эліт і эліты транзіту ў сумесным праекце @ideasbankBelarus і @euroradio "Беларусь 2030" аглядальніца Вольга Лойка абмеркавала з заснавальнікам Цэнтра новых ідэй, доктарам паліталогіі Рыгорам Астапенем. Глядзіце цалкам тут: https://www.youtube.com/watch?v=AKGSUkuTqe4

  9. +4

    Як стаць больш экалагічным, каб, сярод іншага, уносіць свой мікра-ўнёсак у захаванне ледавікоў? Вось простыя парады на кожны дзень, якія ад вас не патрабуюць амаль нічога, але чым больш людзей будуць іх трымацца — тым лепш будзе для нашага агульнага дому, Зямлі.

  10. Зімой замала снегу, а летам — занадта горача. За апошнія 5 гадоў аб'ём ледавікоў у Швейцарскіх Альпах скараціўся на 20%. На канец 2026 года ў Швейцарыі застаецца каля 42,6 км³ ледавіковага лёду — больш чым на 30 км³ менш, чым у 2000 годзе. Знікненне ледавікоў змяняе горныя экасістэмы і водны рэжым: па меры скарачэння іх аб'ёму памяншаецца доўгатэрміновы запас талай вады, што можа ствараць праблемы для экасістэм, сельскай гаспадаркі і гідраэнергетыкі, асабліва падчас засух.

  11. Гвалт мае сістэмны характар. Выйшла новае даследаванне катаванняў палітвязняў у Беларусі. Падчас даследавання большасць палітзняволеных (85,7%) расказалі пра фізічны або псіхалагічны гвалт, з якім яны ўжо сутыкнуліся падчас затрымання. У месцах зняволення фізічны гвалт напаткаў 88,3% апытаных. Найбольш часта былыя палітвязні згадвалі прымусовае распрананне і іншыя прыніжальныя працэдуры (72,1%), прымусовыя позы (50%), а таксама збіццё (44,1%). Падрабязней: https://euroradio.fm/gvalt-mae-sistemny-kharaktar-novae-dasledavanne-katavannyau-palitvyaznyau-u-belarusi?utm_source=telegram Спасылка, якая працуе без VPN

  12. У Магілёве школьнікам арганізавалі відэастрым з падлеткам з бабруйскай калоніі. На мерапрыемства сабралі так званых "навучэнцаў падкантрольных катэгорый" з сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў горада. За прысутнасцю навучэнцаў асабіста сачыла намесніца старшыні камісіі па справах непаўналетніх Магілёўскага гарвыканкама Іна Караткевіч. У той жа дзень асобны відэастрым арганізавалі для навучэнцаў Магілёўскага дзяржаўнага індустрыяльнага каледжа і іншых навучальных устаноў

  13. Памерла легендарная кіраўніца "Харошак" Валянціна Гаявая. Сёлета ёй споўнілася 90 гадоў. "Больш за паўстагоддзя імя легендарнай артысткі непарыўна звязана з даследаваннем, пераасэнсаваннем, адраджэннем і папулярызацыяй беларускай культурнай спадчыны", — паведамілі ў міністэрстве культуры. Гаявая разам з Мікалаем Дудчанкам у 1974 годзе заснавала ансамбль "Харошкі", стала яго мастацкай кіраўніцай і галоўнай балетмайстаркай. Гаявую звольнілі з пасады ў 2024 годзе.

  14. Каго называюць асноўнымі прэтэндэнтамі на Нобелеўскую прэмію па літаратуры ў 2026 годзе? Лаўрэата сёлетняй прэміі па літаратуры назавуць ужо ў чацвер 8-га кастрычніка. Букмекеры даюць найбольш высокія шансы на перамогу кітайскай авангардысцы і папулярнаму японскаму пісьменніку. Падрабязней чытайце тут: https://euroradio.fm/kago-nazyvayuc-asnounymi-pretendentami-na-nobeleuskuyu-premiyu-pa-litaratury-u-2026-godze Гэтая спасылка працуе без VPN

  15. Былую настаўніцу выгналі з канцэрту да Дня настаўніка, у якім удзельнічала яе дачка. Гісторыя адбылася ў мінскай гімназіі №4. Падчас запісу відэа пра сітуацыю беларуска амаль не можа стрымаць слёз.

  16. 🤡 Парфёнаў спрабуе скрасці Шагала, а ў Вальфовіча нейкі цырк. Гэта новы "Крынж тыдня": https://youtu.be/GTg6u3eFUsI

  17. edited

    Францыя прызначыла спецпрадстаўніка па Беларусі. З дыпламатам Міхаэлем Ру ўжо сустрэўся кіраўнік НАУ Павел Латушка. Акрамя Ру, беларускі палітык сустрэўся з дырэктарам Дэпартамента Кантынентальнай Еўропы МЗС Францыі Арно Гіюа і кіраўніком парламенцкай групы па сувязях з дэмакратычнымі сіламі Беларусі Нацыянальнага сходу Фрэдэрыкам Пеці (на фота). — Падчас гэтых сустрэч праінфармаваў суразмоўцаў пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, пра дзейнасць дэмакратычных інстытутаў і грамадзянскай супольнасці, а таксама пра стратэгію дэмакратычных сіл па выхаду з глыбокага крызісу ў Беларусі праз арганізацыю “круглага стала”, — распавёў Латушка.

  18. Тры розныя версіі інцыдэнта з бортам fludubai — хіба журналісты цяпер так працуюць? БТ пад абцасам Адміністрацыі Лукашэнкі. Тры гады таму грамадзянам Беларусі забаранілі афармляць пашпарты за мяжой. Гэтаму прысвечаны сённяшні “Клуб галоўных рэдактараў” на Belarus Tomorrow. Галоўрэд bt.media Павел Свярдлоў, галоўная рэдактарка Plan B Вольга Лойка і рэдактар БРЦ Ігар Кулей абмяркоўваюць важныя падзеі тыдня і іх уплыў на нашае з вамі жыццё. А яшчэ — расказваюць, як на журналісцкай кухні гатуюцца навіны: https://youtu.be/p7PkBx9L1xA

  19. Былы кіраўнік польскай выведкі: Лукашэнка хоча суверэнітэту ад Масквы. Пра гэта ў інтэрв'ю Свабодзе заявіў Пётр Краўчык, які кіраваў Agencja Wywiadu у 2016-2022 гадах. "Беларускія ўлады знаходзяцца ў пэўным складаным становішчы: з аднаго боку, яны вымушаныя падтрымліваць гэтыя адносіны з Масквой, але пры гэтым, і я кажу гэта з поўнай адказнасцю, яны не адчуваюць сябе ў гэтых адносінах цалкам камфортна. Беларускія ўлады таксама хацелі б мець, і я кажу тут у тым ліку пра прэзідэнта Лукашэнку, значна большую свабоду, а можа нават поўны суверэнтэт у адносінах з Масквой. Вядома, на цяперашнім этапе эканамічнага, грамадскага і палітычнага развіцця гэта вельмі складана. Але паўстае пытанне, калі мы пакінем Беларусь такую, якая яна ёсць сам насам, аддамо яе Расіі, ці гэта неяк дапаможа?" Ці трэба Польшчы дзеля дыялогу з Лукашэнкам адмовіцца ад грамадзянскай супольнасці? На гэтае пытанне Краўчык адказаў адмоўна, але дадаў, што трэба задацца пытаннем, "ці павінны мы падтрымліваць такія групы, якія заяўляюць пра жаданне зрынуць уладу ў Беларусі?".

  20. Мы маглі б распавесці вам пра смерць расійскага ашуканца, але давайце лепш падумаем пра ментальнае здароўе. Добры псіхалагічны стан, дарэчы, дазваляе быць менш уразлівымі і для розных маніпуляцый, так што дакладна актуальна. Пра сваё ментальнае здароўе трэба клапоціцца, як і пра фізічнае. Асабліва — у такое надвор'е, як цяпер. Некалькі парад, як гэта рабіць: 🔘 Не забывацца пра фізічную актыўнасць. Нават нядоўгія шпацыры кожны дзень нясуць вялікую карысць! 🟡 Сачыць за харчаваннем. Навукоўцы кажуць, што ў тых, хто дадае ў харчаванне больш сыру, фруктаў і гародніны, куды менш псіхічных праблем. Але ўсякія "адаптагены" (напрыклад, гліцын) вам наўрад ці дапамогуць. 🟢 Слухаць птушак. Так, большая блізкасць да прыроды даказана дапамагае! Калі ў некага з вашых знаёмых сур'ёзныя праблемы і нават ёсць падазрэнні на магчымасць суіцыду — вось парады ад псіхіятра, як паспрабаваць дапамагчы.

  21. Older posts