Жыхары Гомеля сутыкнуліся з тым, што міліцыя патрабуе здаць біяматэрыял для аналізу ДНК. Пра такі выпадак гамяльчанка расказала ў Threads. Ёй затэлефанаваў участковы міліцыянт і паведаміў, што трэба ўзяць узор. Прычыну ён патлумачыў так: "Гэта як раней здымалі пальчыкі ва ўсіх". Жанчына кажа, што пры адмове ёй прыгразілі скласці рапарт і прыцягнуць праз крымінальны вышук: "І калі адмоўлю, дык напішуць раппорт, і тады праз крымінальны вышук усё роўна знойдуць, возьмуць".