Стала вядома, чым у адміністрацыі Лукашэнкі будзе займацца генерал Павел Муравейка. 28 верасня яго прызначылі намеснікам кіраўніка адміністрацыі — у дадатак да ўжо наяўных. На новай пасадзе Муравейка будзе каардынаваць памочнікаў Лукашэнкі ў рэгіёнах, займацца зваротамі грамадзян, у тым ліку ў сацсетках, і кантраляваць стратэгічныя праекты.