Украіна ўлетку перакідвала камандаванне дэсантнага корпусу, каб адбіваць наступ з Беларусі. Адпаведнае рашэнне прыняў тагачасны галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі. Пераемнік Сырскага Міхаіл Драпаты адмяніў гэтае рашэнне. Ён адправіў камандаванне корпуса на Запарожжа, дзе ўзмацніўся расійскі наступ каля Гуляйполя.