Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K −10 24h
Reach per post (ERR) 16.8%1.4K avg views
Posting 22.7/day last 31 minutes ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬
  1. edited

    Канадскі палітык назваў беларускія калійныя ўгнаенні крывавымі. Прэм'ер правінцыі Саскачаван Скот Мо раскрытыкаваў намер ЗША набываць угнаенні ў Беларусі. "Больш за 40 краінаў — Канада і яе саюзнікі — увялі санкцыі супраць Беларусі за падтрымку ўварвання вайсковага злачынца Пуціна ва Украіну, — тлумачыць сваю думку Мо. — Набываць крывавы калій у Беларусі азначае падтрымліваць расійскую агрэсію. Гэта няправільна і не мае сэнсу". Заява канадца прагучала на фоне інфармацыі ад Дональда Трампа пра падтыхтоўку "вялікай калійнай здзелкі" з Беларуссю. Прэзідэнт ЗША сцвярджае, што беларускія ўгнаенні будуць каштаваць значна танней за канадскія. "Няўжо нехта верыць, што беларускі крывавы калій, дастаўлены праз Расію, будзе таннейшы, больш экалагічны або больш этычны, чым калій з Саскачавана — адсюль, з Паўночнай Амерыкі?" — здзіўляецца Скот Мо.

  2. Пра палітычную міфалогію, папулізм і працу над памылкамі. Стрым з гісторыкам Яўгенам Красуліным Чым далей ад нас падзеі 2020 года, тым больш яны становяцца падобнымі да казкі. Часам прыемнай, часам страшнай і нават жахлівай. А героі тых падзей міфалагізуюцца. І пры гэтым сёння жывуць побач з намі. Якімі мы бачым лідараў 2020-га і якія яны ў рэальнасці? Шкодзіць ці дапамагае нам палітычная міфалагізацыя і як яе сёння выкарыстоўваюць для палітычнага выжывання і для барацьбы з апанентамі? Калі трэба рабіць працу над памылкамі і чаму палітыкі так гэтай працы не любяць? Пра гэта разважаем з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным: https://www.youtube.com/watch?v=9EACryBjuLg

  3. Анджэй Пачобут пасля паездкі ў ЗША плануе вярнуцца ў Беларусь. Там ён будзе пісаць кнігу пра акалічнасці свайго зняволення. "Нават самае доўгае інтэрв’ю не дазваляе расказаць усё, што было на працягу гэтых пяці гадоў": https://euroradio.fm/pachobut-planue-vyarnucca-u-belarus-paslya-paezdki-u-zsha Спасылка, якая працуе без VPN

  4. Ці дапамагаюць жаночыя эратычныя фотасесіі прыцягваць увагу да праблем? Стрым з гендарнай эксперткай Ірынай Сідорскай Вядучы "Звычайнага вечара" Канстанцін Каверын у жывым эфіры запытаўся, ці не дапаможа эратычная фотасесія Святланы Ціханоўскай прыцягнуць увагу да беларускіх палітвязняў. Пасля давялося выбачацца. А шмат у каго ўзнікла сустрэчная прапанова, уласна, да Каверына... Чаму падобныя прапановы — недарэчныя? Як адрозніваюцца чаканні ад жанчын і бачанне жанчын у "дзвюх Беларусях": "лукашэнкаўскай" і "дэмакратычнай"? Чаму дзяржаўная падтрымка шматдзетных сем'яў выглядае не як права, а як узнагарода за заслугі, і яе трэба выпрошваць? Распытваем пра гэта даследчыцу медыя, улады і гендару, заснавальніцай аналітычнай платформы “Кантрапункт” Ірыну Сідорскую: https://www.youtube.com/watch?v=qCrrf_In-Dg

  5. edited

    У Мінску і Віцебску бясплатна, а ў Гомелі не. Сёлетняя акцыя "Дзень без аўтамабіля" праходзіць не так, як летась. 22-га верасня шмат у якіх краінах кіроўцам прапануюць на дзень адмовіцца ад машыны. Наўзамен яны могуць бясплатна карыстацца гарадскім грамадскім транспартам — прад'явіўшы правы і тэхпашпарт. Ужо шмат гадоў у гэтай сусветнай акцыі ўдзельнічае і Беларусь. Але сёлета ўлады пакрыўдзілі гомельскіх кіроўцаў — "адмовіліся" ад ідэі бясплатнага праезду для іх. У Мінску і ў Віцебску ж "Дзень без аўтамабіля" праходзіць па традыцыйным сцэнары. Для тых, хто падтрымаў акцыю і пакінуў машыну дома, грамадскі транспарт сёння працуе бясплатна.

  6. edited

    542 тысячы сем'яў стаяць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоваў. Сярод іх і тыя, хто ўвогуле не мае сваіх квадратных метраў, і тыя, хто мае ўласнае жыллё, але ўжо не змяшчаецца ў нормы па метражы. Паводле Лукашэнкі, у бліжэйшыя пяць гадоў гэтая праблема будзе вырашацца за кошт арэнднага жылля: "Гэта і чалавеку будзе дзе жыць, і рашэнне кадравых задач. Гэта значыць, арэнднае жыллё прадастаўляецца прадпрыемствам або органам улады, калі гэта будзе прадугледжана". Ён лічыць, што гэта "зручна для людзей, асабліва маладых спецыялістаў". Насамрэч, для людзей зручна мець жыллё ва ўласнасці. А арэнднае жыллё азначае залежнасць ад таго, хто яго прадаставіў. І, найперш, ад дзяржавы — вось для яе гэта і зручна.

  7. Кіраўнік МЗС Украіны Андрэй Сібіга заклікаў у ААН узмацніць ціск на Лукашэнку. "Расійскія ракеты не робяць выключэнняў, калі забіваюць грамадзянскіх ва Украіне. Таму не можа быць выключэнняў ні для расійскіх алігархаў, ні для беларускіх рэсурсаў", — сказаў Сібіга падчас міністэрскай сустрэчы па Беларусі, арганізаванай на палях тыдня высокага ўзроўню 81-й сесіі Генасамблеі ААН. Паводле Сібігі, Расія працягвае выкарыстоўваць беларускую тэрыторыю і рэсурсы для вайны супраць Украіны. Беларускія прадпрыемствы пастаўляюць кампаненты і матэрыялы для расійскага ВПК, а НПЗ забяспечваюць РФ палівам. "Рэжым у Мінску немагчыма аддзяліць ад рэжыму ў Маскве. Ён не мае суб'ектнасці. Таму ў нашай палітыцы ў дачыненні да Лукашэнкі не павінна быць ніякіх ілюзій ці спробаў выдаваць жаданае за сапраўднае", — дадаў Сібіга. Украінскі міністр зазначыў, што варта адрозніваць рэжым Лукашэнкі і беларускі народ, "які паказаў імкненне да свабоды ў 2020 годзе". Ён таксама выказаў удзячнасць Святлане Ціханоўскай і нагадаў, што апошнім часам умацоўваецца дыялог Кіева з беларускімі дэмсіламі.

  8. Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на аўторак (час пазначаны беларускі): 12:00 — гендарная даследчыца Ірына Сідорская 13:00 — гісторык Яўген Красулін 14:00 — "Беларусь 2030" з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка 15:00 — лідарка ініцыятывы “Вольныя” Вераніка Станкевіч Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!

  9. Мінчанка прыйшла на масаж, пачала распранацца — і заўважыла, што на палічцы стаіць смартфон. "Я падышла, сфатаграфавала. Узяла тэлефон у рукі. Ішоў відэазапіс. У кадры была я. Голая", — расказвае пра сітуацыю Наталля Чайкоўская. Жанчына выдаліла відэа і выклікала масажыста, які чакаў за дзвярыма. Яна прымусіла яго выдаліць ролік і з тэчкі "Нядаўна выдаленыя". "І ведаеце, што там было? Дзясяткі іншых відэа. Ён здымаў не толькі мяне", — працягвае Наталля. І дадае, што напісала заяву ў міліцыю. Паводле Наталлі, усё гэта здарылася ў Доме Быта на станцыі метро "Інстытут культуры". На яе пост у Threads адгукнуліся іншыя жанчыны. Яны заўважылі, што масажыст Андрэй, які працаваў там, ужо шукае новы адрас для свайго кабінета.

  10. edited

    Turkish Airlines аднавіла рэйсы ў Мінск — але па дзіўным маршруце. Самалёт турэцкай авіякампаніі ляціць уздоўж мяжы Беларусі з Латвіяй, Літвой і Польшчай. Але залятае і вылятае з нашай краіны праз Расію. І ў выніку праводзіць у небе каля 3,5 гадзінаў. Чаму так? Аказваецца, справа ў санкцыях, якія ўвяла... Беларусь! Самалётам, якія залятаюць у нашу краіну з боку Еўрасаюза, забароненая пасадка ў аэрапортах Беларусі. За выключэннем экстраных выпадкаў. Гэтае абмежаванне ўведзенае беларускімі авіяцыйнымі ўладамі ў адказ на еўрапейскія санкцыі, накладзеныя на Belavia. Але ў сацсетках можна сустрэць і іншае тлумачэнне: "Гэта новы кліентаарыентаваны падыход. Пасажыры проста папрасілі паказаць Вільню і Рыгу з вышыні палёту. Пілот даў кругаля. Усе задаволеныя!".

  11. Вільня не ў курсе акалічнасцяў "вялікай калійнай угоды" паміж Мінскам і Вашынгтонам, пра якую ўчора расказаў Трамп. "Літоўскаму ўраду цяпер невядомыя дэталі магчымага пагаднення. Таму больш падрабязна каментаваць яго было б заўчасна", — цытуе прэм'ер-міністра Літвы Міндаўгаса Сінкявічуса яго дарадца Гедас Саліга. 21-га верасня Дональд Трамп заявіў, што ЗША працуюць над маштабнай здзелкай па закупцы ўгнаенняў у Беларусі. "Цана будзе істотна ніжэйшай за тую, якую мы цяпер плацім Канадзе, — вельмі добрыя навіны для нашых фермераў і жывёлаводаў", — дадаў прэзідэнт ЗША. Аптымальны маршрут для дастаўкі беларускіх калійных угнаенняў у ЗША — праз порты краінаў Балтыі. Але пакуль што ён закрыты праз санкцыі Еўрасаюза.

  12. Пуцін пакараў Лукашэнку за справы з ЗША? Пра "тэрапію" пасля перамоваў з амерыканцамі — у свежым выпуску праграмы "Сэнсы дня". Глядзіце тут: https://youtu.be/2NZY1np_Z8c

  13. edited

    Важныя падзеі і сэнсы панядзелка, 21 верасня, у праграме ЕЎРАЗУМ: 01:00 Ці спрычыніўся Пуцін да тармажэння амерыкана-беларускага трэку? 12:08 Навіны спорту 14:00 Пасля перамоваў з Коўлам Лукашэнка паехаў у палі 21:23 Навіны шоў-бізу 24:34 Азаронак пагражае пазбавіць беларусаў ютуба — Крынж тыдня Сэнсы дня: глядзіце нашае відэа пра важныя падзеі гэтага панядзелка

  14. Пасля пачатку вайны стаўленне ўкраінцаў да Беларусі рэзка пагоршылася. А ці змянілася нешта за 4 гады? Новае даследаванне паказвае, як ва Украіне сёння ўспрымаюць беларусаў і рэжым Лукашэнкі — і ці аддзяляюць адно ад аднаго. Чытаць тут: https://euroradio.fm/ukraincy-usyo-yaushche-negatyuna-stavyacca-da-belarusi-paslya-pachatku-vayny-dasledavanne A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

  15. Людзі мяняюць цукар на яйкі, а па прадукты ідуць праз замініраваныя дарогі. Што адбываецца ў акупаваных Алешках? Горад у Херсонскай вобласці ўжо больш за тры месяцы фактычна адрэзаны ад паставак ежы. Там няма электрычнасці і газу, востра не хапае лекаў, а эвакуацыя застаецца вельмі небяспечнай. Паводле мясцовай адміністрацыі, ва ўсёй Алешкаўскай грамадзе застаюцца каля 6 тысяч чалавек, у тым ліку 180 дзяцей. Чытаць тут: https://euroradio.fm/aleshki-shto-adbyvaecca-u-goradze-yaki-rasiyane-davodzyac-da-goladu A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

  16. "Калі мяне пасадзілі, дачцэ было 7. Цяпер ёй 13". Былому палітвязню патрэбна дапамога! Аляксей Санчук — адзін з барабаншчыкаў беларускіх пратэстаў 2020 года. За кратамі ён правёў амаль шэсць гадоў і адбыў увесь тэрмін. Цяпер Аляксей разам з жонкай і дачкой знаходзіцца на волі і спрабуе пачаць жыццё нанова. Сям’я плануе пераехаць з Грузіі ў Польшчу. Пасля калоніі Аляксею патрэбнае лячэнне — пацярпелі зубы, суставы і слых. Грошы таксама патрэбныя на падрыхтоўку дачкі да школы і пераезд. Мэта збору — 3500 еўра. Падтрымаць Аляксея Санчука і яго сям’ю можна тут

  17. Ваявалі за Украіну, а цяпер будуць вымушаныя з’ехаць? Да 50 беларускіх добраахвотнікаў рызыкуюць ужо 10 лістапада страціць права на легальнае знаходжанне ва Украіне. Праблема тычыцца тых, хто страціў ці знішчыў беларускі пашпарт. Без яго яны не могуць легалізавацца, а парушэнне міграцыйнага заканадаўства можа стаць падставай для звальнення з войска. Як беларусы трапілі ў гэтую юрыдычную пастку і якое рашэнне прапануюць у Вярхоўнай Радзе: https://euroradio.fm/50-belaruskikh-vayarou-moguc-byc-zvolneny-sa-sluzhby-va-ukraine-adnym-dnyom A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

  18. Ці будзе ЕС размаўляць з Лукашэнкам? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае палітычны аналітык Валер Карбалевіч. Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=61OCG5nOcmM

  19. edited

    Дональд Трамп працуе над здзелкай з Беларуссю па калійных угнаеннях. Пра гэта прэзідэнт ЗША заявіў у сацсетцы TruthSocial: Злучаныя Штаты працуюць над маштабнай здзелкай адносна закупкі калію ў Беларусі. Цана будзе істотна ніжэйшай за тую, якую мы цяпер плацім Канадзе, — вельмі добрыя навіны для нашых фермераў і жывёлаводаў. Акурат сёння Лукашэнка заявіў, што Беларусь не змагла б паставіць калійныя ўгнаенні на заходнія рынкі, нават пры ўсім жаданні.

  20. Беларусь аднаўляе закінутую чыгунку ў бок Літвы? У сацсетках разышлася інфармацыя, што Беларусь нібыта аднаўляе Друскінінкайскую чыгунку, якая калісьці злучала Гродна з Літвой. Паведамленне набрала дзясяткі тысяч праглядаў і трапіла на прарасійскія рэсурсы. Але ў Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі @euroradio паведамілі, што гэта дэзінфармацыя: лінію не аднаўляюць, а надварот разбіраюць. Чытаць тут: https://euroradio.fm/ru/belarus-ne-vosstanavlivaet-zabroshennuyu-zheleznodorozhnuyu-vetku-v-litvu A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

  21. Older posts