Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K −10 24h
Reach per post (ERR) 16.8%1.4K avg views
Posting 22.7/day last 56 minutes ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬
  1. Ці задзейнічаюць Беларусь у правакацыі супраць NATO? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае ўкраінскі вайсковы эксперт Аляксандр Каваленка. Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=P7bm93O3CeY

  2. edited

    Беларусь не змагла б паставіць калійныя ўгнаенні на заходнія рынкі, нават пры ўсім жаданні. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з кіраўніком Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімірам Арлоўскім: Наколькі я інфармаваны прэм'ер-міністрам і ўрадам, нам удалося пераарыентавацца на ўсход. Сведчаннем таму з'яўляюцца перамовы з амерыканцамі. І як тут многія крычаць: "Ах, калій!" Мы нават калі б захацелі кудысьці паставіць на іншыя рынкі, заходнія рынкі, у нас проста гэтых аб'ёмаў няма, усё закантрактавана. Зацікаўленасць у пастаўках беларускага калію выказваюць Злучаныя Штаты. "Беларуськалій" стаў адным з першых прадпрыемстваў, з якога ЗША знялі санкцыі. Праўда, пастаўкам перашкаджае тое, што свае санкцыі пакінуў ЕС.

  3. Калі заўтра вайна: украінка і беларуска з Бучы даюць парады, як падрыхтавацца. Гэты тэкст @euroradio рыхтавала год таму пад чарговыя вучэнні "Захад". На жаль, парады могуць стаць актуальнымі ў любы час. Чытаць тут: https://euroradio.fm/kali-zautra-vayna-ukrainka-i-belaruska-z-buchy-dayuc-parady-yak-padrykhtavacca Спасылка, якая працуе без VPN

  4. Расія можа атакаваць краіну NATO ўжо ў найбліжэйшыя месяцы. Пра гэта выданню The Guardian заявілі тры кіраўнікі еўрапейскіх разведвальных службаў. Паводле іх ацэнак, Масква можа пайсці на абмежаваную ваенную аперацыю, каб праверыць, наколькі Альянс гатовы рэальна абараняць сваіх членаў. Асаблівую ўвагу разведкі звяртаюць на краіны Балтыі.

  5. 35 еўра за гадзіну. На польскія нумары сталі прыходзіць SMS з прапановай дыстанцыйнай працы. Эксперт па дэзінфармацыі Міхал Марэк мяркуе, што за рассылкай могуць стаяць расійскія ці беларускія спецслужбы. Такім чынам яны могуць шукаць людзей для выканання розных заданняў — ад каментароў у інтэрнэце да дыверсій.

  6. Школы не маюць права распытваць навучэнцаў пра ўзровень даходу і стаж працы іх бацькоў. Пра гэта заявілі ў Нацыянальным цэнтры абароны персанальных даных. На мінулым тыдні стала вядома, што анкету з такімі пытаннямі раздалі вучням адной з магілёўскіх школ. Яна трапіла ў сацсеткі, і выпадак атрымаў розгалас у СМІ. У цэнтры нагадалі, што для апрацоўкі персанальных даных аператар павінна мець падставу — норму права, дамову ці згоду чалавека. Калі гэтыя ўмовы не выкананыя, збор інфармацыі з'яўляецца незаконным. Беларусам параілі не саромецца задаваць пытанні ў падобных сітуацыях.

  7. Ці можна разлічваць на працяг перамоў і вызваленняў у выніку пагадненняў паміж Мінскам і ЗША? На гэтae ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае палітычны аглядальнік @radiosvaboda Валерый Карбалевіч. https://www.youtube.com/watch?v=61OCG5nOcmM

  8. Выпадковая вайна: ці варта чакаць расійскіх удараў па краінах NATO? На гэтae ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае ваенны эксперт, аглядальнік групы “Інфармацыйны супраціў” Аляксандр Каваленка. https://www.youtube.com/watch?v=P7bm93O3CeY

  9. На ўездзе ў Гомель з боку Чарнігаўскай шашы ўтварыўся вялізны затор. Прычынай стаў кантрольна-прапускны пункт з блокпастом, створаным у рамках вайсковых збораў тэрытарыяльных войскаў, пра які паведамляла выданне @flagshtok Паводле звестак анлайн-сэрвісаў затор расцягнуўся амаль на кіламетр. У каментарах гомельцы пісалі пра доўгія чэргі на ўезд у горад і рэкамендавалі не ехаць праз гэты ўчастак, а паварочваць на трасу М-8 пасля Калініна і рухацца па аб'язной дарозе. Як адзначае "Флагшток", некаторыя допісы ў сацсетках на тэму блокпаста карыстальнікі выдалілі. Гэта адбылося пасля таго, як у каментарах з'явіліся пагрозы ад невядомых, якім не спадабалася, што аўтамабілісты папярэджваюць аб праверцы і раяць аб'язджаць участак.

  10. За студзень-жнівень эканоміка Беларусі вырасла на 1,9% гадавых. Пры гэтым за студзень-ліпень рост складаў 2,1%. "Запаволенне звязана з выраўноўваннем тэрмінаў уборкі збожжа: пашырэнне сельскагаспадарчай вытворчасці замарудзілася да 6,5% гадавых пасля 12,9%, а таксама з астуджэннем актыўнасці ў прамысловасці і будаўніцтве", — адзначаюць эксперты Еўразійскага банка развіцця. Згодна з іх аналізам, беларускую эканоміку падтрымлівае спажывецкі попыт. У прыватнасці, рознічны тавараабарот у жніўні вырас на 8,4% гадавых пасля ліпеньскіх 8,1%. Гэтаму спрыяе павелічэнне рэальных наяўных даходаў.

  11. У Амстэрдаме на акцыю ў падтрымку беларускіх палітвязняў сабраліся сотні людзей. Там адбыўся маштабны перформанс "Удар па цішыні", піша праваабарончы цэнтр @viasna96 414 чалавек падняліся на трыбуну ў масках з тварамі беларускіх палітвязняў. Цягам 30 хвілінаў яны ўдзельнічалі ў гукавым перформансе, б'ючы ў рондлі, бляшанкі, вёдры, вечкі ды іншыя побытавыя прадметы. На кожнай масцы была выява рэальнага чалавека, які знаходзіцца за кратамі. Такім чынам удзельнікі акцыі сімвалічна далі голас тым, каго рэжым Лукашэнкі спрабуе прымусіць маўчаць.

  12. Дональд Трамп зноў прасіў Уладзіміра Зяленскага спыніць удары па расійскіх НПЗ. Пра гэта піша Moscow Times са спасылкай на Axios. Тэлефонная размова прэзідэнтаў ЗША і Украіны адбылася ў нядзелю, 20 верасня. Зранку таго дня ўкраінцы нанеслі ўдар па Маскве і Падмаскоўі, у тым ліку пацэліўшы па НПЗ у Капотні. У Штатах дызельнае паліва за год падаражэла амаль удвая. Раней Трамп казаў журналістам тэлеканала Fox, што ў падаражэнні вінаватыя ўкраінцы, якія атакуюць расійскія НПЗ, таму Зяленскаму трэба спыніць такія атакі. Звязваць паліўныя праблемы з вайной ЗША супраць Ірана Трамп адмовіўся. Пасля гэтага ён казаў, што дасягнуў пагаднення: Украіна не будзе біць па расійскіх энергетычных аб'ектах, а Расія — па ўкраінскай энергетыцы. Аднак абмен ударамі працягнуўся.

  13. Авіякампанія Turkish Airlines аднавіла палёты ў Беларусь. Першы рэгулярны рэйс прыбыў са Стамбула ў Мінск у ноч на 21 верасня. Мяркуецца, што на першым этапе самалёты па гэтым маршруце будуць лятаць 6-7 разоў на тыдзень (начныя і дзённыя рэйсы).

  14. Выбары ў Расіі адной навіной: Рамзан Кадыраў перамог з вынікам у 99,85% на выбарах кіраўніка Чачні. Кадыраў кіруе Чачнёй з 2007 года. На папярэдніх выбарах у 2021 годзе, паводле афіцыйных звестак, ён атрымаў 99,7% галасоў. Галасаванне праходзіла 20 верасня ў межах адзінага дня галасавання ў Расіі. Адначасова ў краіне выбіралі дэпутатаў Дзярждумы і праводзілі рэгіянальныя выбары.

  15. Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на панядзелак (час пазначаны беларускі): 14:00 — украінскі вайсковы эксперт Аляксандр Каваленка 15:00 — палітычны аналітык Валер Карбалевіч Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!

  16. edited

    Стас Мытнік з Akute пяць гадоў не выходзіў на сцэну — а ўчора зайграў канцэрт у мінскай прасторы LidBeerDvor. Цяпер ён Mytnik: "Гэта зусім іншы праект, у якім будуць зусім іншыя песні на іншай мове", — расказвае музыка пра свой цяперашні падыход да творчасці. Напачатку жніўня Стас выпусціў сінгл. У адрозненні ад гурта, ён вырашыў спяваць па-руску. "Раней у мяне былі людзі, з якімі я мог раздзяліць адказнасць. Цяпер яе раздзяліць па-сутнасці няма з кім, — кажа Мытнік. — У мяне ёсць каманда, якая мне дапамагае. Але гэта нешта іншае. І гэта цяжка. Але калі табе дрэнна — гэта добра. Ты хвалюешся, ты пераадольваеш нейкія рэчы. Значыць, ты расцеш. Калі ты расцеш — табе заўжды больна, дрэнна і страшна. І гэта добра".

  17. "Яму патрэбны добрыя, прынамсі рабочыя, а лепш нават больш чым рабочыя — сяброўскія адносіны з беларускімі ўладамі". Палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман тлумачыць, чаму Джон Коўл усе разумее — але нічога не кажа ўслых. "Ён і так кажа даволі шмат такога, што, у прынцыпе, калі б ён быў прафесійным дыпламатам, у публічную прастору не трапляла б": https://euroradio.fm/koul-veryc-shto-belarus-mozhna-vyarnuc-u-syamyu-narodau-merkavanne-frydmana Спасылка, якая працуе без VPN

  18. Дональд Трамп прызначыць цара ШІ, а яго сын (не ШІ, вядома, а Трампа) верне падарунак расійскага алігарха. Расказваем, чым жыве ЗША, у выпуску "амерыканскага весніка". Сэм Альтман і Ілан Маск не пярэчаць: https://euroradio.fm/tramp-pryznachyc-cara-shi-i-inshyya-naviny-zsha-amerykanski-vesnik Спасылка, якая працуе без VPN

  19. edited

    У Расіі сёння апошні дзень галсавання на выбарах у ніжнюю палату парламента — Дзяржаўную думу. У выбарчай акрузе на выспе Сахалін камісія вырашыла падлічыць галасы сумленна. Перамагла "апазіцыя" — камуністы. Камуністычная партыя РФ выйграла ў партыі ўлады "Адзіая Расія" шэсць працэнтных пунктаў — 35% супраць 29%. На трэцім месцы Ліберальна-дэмакратычная партыя — 11%. На чацвёртым — "Новыя людзі": 9%. Яўка склала ўсяго 29% ад зарэгістравных на ўчастку выбаршчыкаў. Сёлетнія выбары ў Расіі вельмі нагадваюць беларускія. Афіцыйна яўка пасля датэрміновага галасавання склала блізу 40%. А выпадковыя незалежныя назіральнікі — там, дзе яны ёсць — фіксуюць укіды і шматлікія парушэнні.

  20. Кіраўніца правай французскай партыі "Нацыянальнае аб'яднанне" Марын Ле Пэн выказалася супраць Расіі. Але ніводнага разу не згадала Пуціна. Нагодай стала наацыяналізацыя расійскіх актываў французскіх кампаній Auchan і Leroy Merlin. "Мы ніколі не дапусцім, каб замежная дзяржава, у дадзеным выпадку Расія, магла разлічваць на тое, каб дыктаваць — прама ці ўскосна — палітыку нашай краіне праз запалохванне, пагрозы, дэстабілізацыю ці псіхалагічны ціск", — гаворыцца ў сумеснай заяве намінальнага лідара "Нацыянальнага аб'яднання" Жардана Бардэлы і фактычнай кіраўніцы партыі Марын Ле Пен. Апошнім часам яе неаднаразова лавілі на пракрамлёўскай рыторыцы. Прозвішча "Пуцін" у заяве не згадваецца. Затое там вядзецца пра тое, што "па даручэнні Расіі" ў Еўропе (і гэта даныя французскай разведкі) ажыццяўляюцца "варожыя дзеянні". Крытыкі Ле Пэн разглядаюць заяву як дымавую заслону, прызначаную "закрыць від на Крэмль з працоўнага кабінета Ле Пэн".

  21. Older posts