Пра палітычную міфалогію, папулізм і працу над памылкамі. Стрым з гісторыкам Яўгенам Красуліным Чым далей ад нас падзеі 2020 года, тым больш яны становяцца падобнымі да казкі. Часам прыемнай, часам страшнай і нават жахлівай. А героі тых падзей міфалагізуюцца. І пры гэтым сёння жывуць побач з намі. Якімі мы бачым лідараў 2020-га і якія яны ў рэальнасці? Шкодзіць ці дапамагае нам палітычная міфалагізацыя і як яе сёння выкарыстоўваюць для палітычнага выжывання і для барацьбы з апанентамі? Калі трэба рабіць працу над памылкамі і чаму палітыкі так гэтай працы не любяць? Пра гэта разважаем з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным: https://www.youtube.com/watch?v=9EACryBjuLg