Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K −10 24h
Reach per post (ERR) 16.8%1.4K avg views
Posting 22.7/day last 45 minutes ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬

Мінчанка прыйшла на масаж, пачала распранацца — і заўважыла, што на палічцы стаіць смартфон. "Я падышла, сфатаграфавала. Узяла тэлефон у рукі. Ішоў відэазапіс. У кадры была я. Голая", — расказвае пра сітуацыю Наталля Чайкоўская. Жанчына выдаліла відэа і выклікала масажыста, які чакаў за дзвярыма. Яна прымусіла яго выдаліць ролік і з тэчкі "Нядаўна выдаленыя". "І ведаеце, што там было? Дзясяткі іншых відэа. Ён здымаў не толькі мяне", — працягвае Наталля. І дадае, што напісала заяву ў міліцыю. Паводле Наталлі, усё гэта здарылася ў Доме Быта на станцыі метро "Інстытут культуры". На яе пост у Threads адгукнуліся іншыя жанчыны. Яны заўважылі, што масажыст Андрэй, які працаваў там, ужо шукае новы адрас для свайго кабінета.

Views over time

05001K1.5K22 Sep 07:0311 Nov 21:341.5K22 Sep 07:03: 0 views11 Nov 21:34: 1,500 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
22 Sep 2026, 07:030
11 Nov 2026, 21:341.5K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.