Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K −10 24h
Reach per post (ERR) 16.8%1.4K avg views
Posting 22.7/day last 44 minutes ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬

Кіраўнік МЗС Украіны Андрэй Сібіга заклікаў у ААН узмацніць ціск на Лукашэнку. "Расійскія ракеты не робяць выключэнняў, калі забіваюць грамадзянскіх ва Украіне. Таму не можа быць выключэнняў ні для расійскіх алігархаў, ні для беларускіх рэсурсаў", — сказаў Сібіга падчас міністэрскай сустрэчы па Беларусі, арганізаванай на палях тыдня высокага ўзроўню 81-й сесіі Генасамблеі ААН. Паводле Сібігі, Расія працягвае выкарыстоўваць беларускую тэрыторыю і рэсурсы для вайны супраць Украіны. Беларускія прадпрыемствы пастаўляюць кампаненты і матэрыялы для расійскага ВПК, а НПЗ забяспечваюць РФ палівам. "Рэжым у Мінску немагчыма аддзяліць ад рэжыму ў Маскве. Ён не мае суб'ектнасці. Таму ў нашай палітыцы ў дачыненні да Лукашэнкі не павінна быць ніякіх ілюзій ці спробаў выдаваць жаданае за сапраўднае", — дадаў Сібіга. Украінскі міністр зазначыў, што варта адрозніваць рэжым Лукашэнкі і беларускі народ, "які паказаў імкненне да свабоды ў 2020 годзе". Ён таксама выказаў удзячнасць Святлане Ціханоўскай і нагадаў, што апошнім часам умацоўваецца дыялог Кіева з беларускімі дэмсіламі.

Views over time

05001K1.5K22 Sep 07:5311 Nov 21:341.5K22 Sep 07:53: 0 views11 Nov 21:34: 1,480 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
22 Sep 2026, 07:530
11 Nov 2026, 21:341.5K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.