Людзі мяняюць цукар на яйкі, а па прадукты ідуць праз замініраваныя дарогі. Што адбываецца ў акупаваных Алешках? Горад у Херсонскай вобласці ўжо больш за тры месяцы фактычна адрэзаны ад паставак ежы. Там няма электрычнасці і газу, востра не хапае лекаў, а эвакуацыя застаецца вельмі небяспечнай. Паводле мясцовай адміністрацыі, ва ўсёй Алешкаўскай грамадзе застаюцца каля 6 тысяч чалавек, у тым ліку 180 дзяцей. Чытаць тут: https://euroradio.fm/aleshki-shto-adbyvaecca-u-goradze-yaki-rasiyane-davodzyac-da-goladu A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN