У Мінску і Віцебску бясплатна, а ў Гомелі не. Сёлетняя акцыя "Дзень без аўтамабіля" праходзіць не так, як летась. 22-га верасня шмат у якіх краінах кіроўцам прапануюць на дзень адмовіцца ад машыны. Наўзамен яны могуць бясплатна карыстацца гарадскім грамадскім транспартам — прад'явіўшы правы і тэхпашпарт. Ужо шмат гадоў у гэтай сусветнай акцыі ўдзельнічае і Беларусь. Але сёлета ўлады пакрыўдзілі гомельскіх кіроўцаў — "адмовіліся" ад ідэі бясплатнага праезду для іх. У Мінску і ў Віцебску ж "Дзень без аўтамабіля" праходзіць па традыцыйным сцэнары. Для тых, хто падтрымаў акцыю і пакінуў машыну дома, грамадскі транспарт сёння працуе бясплатна.