Дональд Трамп зноў прасіў Уладзіміра Зяленскага спыніць удары па расійскіх НПЗ. Пра гэта піша Moscow Times са спасылкай на Axios. Тэлефонная размова прэзідэнтаў ЗША і Украіны адбылася ў нядзелю, 20 верасня. Зранку таго дня ўкраінцы нанеслі ўдар па Маскве і Падмаскоўі, у тым ліку пацэліўшы па НПЗ у Капотні. У Штатах дызельнае паліва за год падаражэла амаль удвая. Раней Трамп казаў журналістам тэлеканала Fox, што ў падаражэнні вінаватыя ўкраінцы, якія атакуюць расійскія НПЗ, таму Зяленскаму трэба спыніць такія атакі. Звязваць паліўныя праблемы з вайной ЗША супраць Ірана Трамп адмовіўся. Пасля гэтага ён казаў, што дасягнуў пагаднення: Украіна не будзе біць па расійскіх энергетычных аб'ектах, а Расія — па ўкраінскай энергетыцы. Аднак абмен ударамі працягнуўся.