Беларусь не змагла б паставіць калійныя ўгнаенні на заходнія рынкі, нават пры ўсім жаданні. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з кіраўніком Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімірам Арлоўскім: Наколькі я інфармаваны прэм'ер-міністрам і ўрадам, нам удалося пераарыентавацца на ўсход. Сведчаннем таму з'яўляюцца перамовы з амерыканцамі. І як тут многія крычаць: "Ах, калій!" Мы нават калі б захацелі кудысьці паставіць на іншыя рынкі, заходнія рынкі, у нас проста гэтых аб'ёмаў няма, усё закантрактавана. Зацікаўленасць у пастаўках беларускага калію выказваюць Злучаныя Штаты. "Беларуськалій" стаў адным з першых прадпрыемстваў, з якога ЗША знялі санкцыі. Праўда, пастаўкам перашкаджае тое, што свае санкцыі пакінуў ЕС.