Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio
Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk
Нашы суполкі ў сацсетках:
TikTok: tiktok.com/@euroradio
FB: facebook.com/euroradio.fm
Instagram: instagram.com/euroradio
Subscribers8.4K −10 24h
Reach per post (ERR)16.8%1.4K avg views
Posting22.7/daylast 1 hour ago
Reactions per 1K views18.4👍 ❤ 🤬
Урад прыдумаў, як і каго будзе скарачаць у бюджэтнай сферы. Выпрацаваныя новыя падыходы.
“Выяўленая залішняя колькасць кіраўнікоў усіх катэгорый”: https://euroradio.fm/urad-belarusi-prydumau-yak-i-kago-budze-skarachac-u-byudzhetnay-sfery
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Буйныя прадпрыемствы Віцебшчыны недаплачваюць за газ дзясяткі мільёнаў рублёў. Таму што могуць.
Самы вялікі даўжнік — "Віцебскі мясакамбінат": https://euroradio.fm/buynyya-pradpryemstvy-vicebskay-voblasci-ne-daplochvayuc-za-spazhyvany-gaz
Спасылка, якая працуе без VPN
Ютуб заблакаваў прапагандыстаў, і цяпер прапагандысты хочуць заблакаваць Ютуб. 25 палітвязняў на волі — але калі верыць Лукашэнку, дык яны і не палітвязні ўвогуле. "Дзень народнага адзінства", у якім няма пытанняў толькі да слова "дзень".
Гэтыя тэмы Вольга Лойка, Ігар Кулей і Павел Свярдлоў абмеркавалі ў новым выпуску "Клуба галоўных рэдактараў" на Belarus Tomorrow! Глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=y4dGDGJPkzg
Дэпутат Алег Гайдукевіч гатовы прымаць. Хто б яму патлумачыў, што часам можна і адмаўляцца...
Больш крынжа — у свежым выпуску "Крынжа тыдня" на Еўрарадыё: https://youtu.be/H4i0nYYttk4
У Сінгапуры людзям пачалі плаціць за чытанне кніг. Урад запусціў праграму па барацьбе з думскроллінгам — звычкай бясконца гартаць стужкі навінаў і сацсеткі.
Людзям прапануюць чытаць па 15 хвілін у дзень. За такі "сеанс" налічаюць 20 віртуальных манет. Іх можна абмяняць на рэальныя грошы, але трэба назапасіць прынамсі 1 тысячу балаў. То-бок, рэгістраваць сеансы чытання не менш за 50 дзён без перапынкаў.
Дазваляецца адзначаць адзін сеанс чытання за дзень. Напрыклад, па дарозе на працу, за абедам ці перад сном.
Як вам такая інавацыя?
edited
"Няма ничёга немагмычмага". Расійскі футбаліст Андрэй Аршавін паспрабаваў прачытаць надпіс на беларускай цішотцы. Атрымалася, што нешта немагчымае ўсё ж такі ёсць.
Аршавін разам з беларусам Аляксандрам Глебам цяпер здымаюцца ў рэкламным відэа аднаго з беларускіх букмекераў, заўважыла @tribuna_by. Яны вучацца вадзіць трактар, заглядаюць у кароўнікі і размаўляюць пра футбол.
Малады дызайнер паказаў "сувенірныя міні-Слуцкія паясы", над якімі працуе апошнія паўтара месяцы. Данііл Качура прывез іх на мастацкі савет у Мінск.
"Міні-паясы" Качуры зробленыя паводле той жа тэхналогіі, што і "вялікія" Слуцкія паясы. Хлопец расказвае, што камісія ўхваліла яго працы — а значыць, яны пойдуць у вытворчасць.
"Украінскі бок не зацікаўлены ў тым, каб тут ваявалі беларусы. Гэта заканадаўчая праўда. Бо калі сюды прыязджае беларус — у яго, прабачце, ёсць толькі права здохнуць".
Намесніца прадстаўніка АПК па сацыяльнай палітыцы Анастасія Махамет на Форуме Астрожскіх у Кіеве ставіць пытанне рубам. Яна імкнецца дамагчыся зменаў ва ўкраінскім заканадаўстве, якія б далі беларускім ваярам і іх сем'ям сацыяльную абарону.
Пакуль што, паводле Махамет, жонка вайскоўца з Беларусі не мае права нават афіцыйна працаваць. Сям'я знаходзіцца ў поўнай залежнасці ад вайскоўца. Але ў выпадку, калі з ім нешта здарыцца, яна не зможа атрымаць ільготаў і выплатаў, на якія магла б прэтэндаваць сям'я ўкраінскага ваяра.
"Таму я і кажу, што не бачу зацікаўленасці ў тым, каб беларусы тут ваявалі", — рэзюмуе Махамет.
Відэа, ад якога робіцца балюча: беларуска праліла каву ў торбу, дзе ляжаў яе пашпарт.
"Знаходжуся з Польшчы. Можа, нехта быў у падобнай сітуацыі ці ведае, як цяпер правільна зрабіць? — пытаецца Анастасія. — Ці рэальна перасячы мяжу РП-РБ з такім пашпартам?"
"Пакладзяце белыя лісты паперы паміж старонак — яны забяруць вільгаць. І пакладзяце пашпарт пад прэс — ёсць шанс, што старонкі будуць роўнымі, хоць і з падцёкамі", — раяць народныя спосабы ў каментарах. Але прадстаўнік Памежнага камітэта тут жа кажа, што трэба ісці ў беларускае консульства і браць даведку на вяртанне.
Хаця, кажуць, можна і без гэтага — бо імя, прозвішча і фота добра бачныя. "Проста ў вас канфіскуюць пашпарт на мяжы і выпішуць невялікі штраф за псаванне дзяржаўнай маёмасці. А ў Беларусі зробіце новы".
— Як я магу Канстанціну на дыпламатычнай мове сказаць, што ён мяне страшна раздражняе?
У эфіры "Звычайнага вечара" Святлана Ціханоўская расказала, як перакладаць са "звычайнай" мовы на "дыпламатычную", што можна сказаць пасля сустрэчы, дзе "ні пра што не дамовіліся" і ў чым заключаецца яе нябачная праца.
Ілля Шкурын ізноў прынёс перамогу свайму клубу. Беларускі форвард "Катавіцаў" забіў пад самы канец гульні — гэта ўжо яго фірмовы стыль.
На 90-й хвіліне хатняга матчу супраць "Краковіі" Шкурын атрымаў пас у цэнтры штрафной і ў барацьбе здолеў нямоцна, але вельмі дакладна ўдарыць з левай. На табло ў той момант была нічыя 2:2 — дзякуючы гэтаму голу "Катавіцы" выйшлі наперад, а "Краковія" ўжо не паспела адгуляцца.
У спісе бамбардзіраў чэмпіяната Польшчы беларус працягвае займаць другі радок. Ён забіў 6 галоў і зрабіў адну выніковую перадачу.
edited
"Смурод стаіць, а побач гуляюць дзеці". Жыхары аграгарадка пад Гомелем скардзяцца на стыхійны сметнік. А камунальнікі гадамі ігнаруюць іх звароты.
Недзе ў 2020-м пад вокнамі шматпавярховікаў на вуліцы Міра ў Мічурынскай пачалі расці горы смецця. З часам вокны стала немагчыма адчыніць праз пах. А дзеці пачалі гуляцца з тым, што знаходзяць на звалцы — бо іншых дзіцячых пляцовак улады навокал не прадугледзелі.
"Прасілі прыбраць гэты сметнік падалей ад дому, але нам заявілі: пераносіць няма куды, жывіце так. Тэлефанавалі кіраўніцтву райвыканкама — у дзень званка адзін раз прыбралі, і на гэтым усё, горы выраслі зноў.
Нядаўна нават камеру відэаназірання каля гэтай памыйкі павесілі. Але ад камеры смурод нікуды не падзеўся", — скардзяцца мясцовыя.
У "Гомельскім райжылкамгасе" прызнаюць, што прадпрыемству не хапае тэхнікі. Ва ўсім Гомельскім раёне часам працуе адна спецмашына для вывазу смецця. А пасля закрыцця дробных звалак адкіды даводзіцца вазіць за дзясяткі кіламетраў на палігон.
edited
Увечары 19-га верасня ў Бараўлянах пад Мінскам зніклі двое падлеткаў. Гадаванцы "SOS — Дзіцячай вёскі" паехалі катацца на роварах і не вярнуліся дадому.
Трывогу ўзнялі каля 9-й увечары. Пошукі хлопчыкаў (ім 10 і 12 гадоў) працягваліся ўсю ноч, у іх удзельнічалі не толькі міліцыя, але і ратавальнікі. Лес побач з Бараўлянамі абследавалі з дапамогай квадракоптараў і квадрацыклаў-багі.
Зніклыя падлеткі былі знойдзеныя толькі раніцай — на запраўцы побач з аграгарадком Калодзішчы. З імі ўсё ў парадку — у медычнай дапамозе не было патрэбы.
Мінскі аэрапорт масава затрымлівае рэйсы ў Расію. Самалёт "Аэрафлота", які мусіў у 6:30 вылецець у маскоўскі аэрапорт "Шарамеццева", дагэтуль стаіць ля гейта. А борт Belavia вылецеў у тым жа напрамку з дзвюхгадзіннай затрымкай.
Два сённяшнія рэйсы ў Маскву ўвогуле адмененыя. Затрымкі закранулі і іншыя напрамкі. Борт у Стамбул вылецеў на 1 гадзіну 35 хвілінаў пазней ад запланаванага. На 1 гадзіну спазняецца самалёт да Кутаісі, на 50 хвілінаў — да Ташкента.
Усе гэтыя палёты "Белавія" выконвае праз тэрыторыю Расіі. А там уведзеныя абмежаванні ў сувязі з атакай украінскіх дронаў.
edited
Уночы Украіна нанесла маштабны дронавы ўдар па Расіі. Гарыць НПЗ пад Масквой, а ў маскоўскіх аэрапортах ўведзеныя абмежаванні на палёты.
У Мінабароны РФ заяўляюць пра знішчэнне больш за 1600 бепілотнікаў. У тым ліку 450, накіраваных на Маскву. Прынамсі некалькі ўкраінскіх дронаў расійскія вайскоўцы збілі нафтаперапрацоўчым заводам у Капотні — і не шкада ж ім было найбуйнейшага маскоўскага НПЗ!
Падчас атакі ўкруінцы выкарыстоўвалі не толькі дроны, але і дальнабойныя ракеты ўласнай вытворчасці "Фламінга". Пра гэта ў сваім ранішнім звароце заявіў Уладзімір Зяленскі.
Раніца без Лукашэнкі: што будзе, калі дыктатар уцячэ? Мы пакуль не ведаем, калі і як гэта адбудзецца. І не ведаем, дзе ў гэты момант будзем мы.
Але мы бачым іншыя краіны, у якіх крывавыя рэжымы абрынуліся — пасля дзесяцігоддзяў утрымання ўлады. Мы запісалі досвед грамадзянаў гэтых краінаў — сведкаў падзення дыктатур. Чытайце тут, і глядзіце фільм: https://euroradio.fm/utro-bez-lukashenko-chto-budet-kogda-diktator-sbezhit
Спасылка, якая працуе без VPN
edited
Ікона беларускага дарквэйву Dlina Volny выпусціла першы беларускамоўны сінгл “Вочы”.
“Гэта своеасаблівы запіс у дзённіку, адрасаваны тым, хто злоўжывае ўладай, а таксама адлюстраванне немагчымасці аўтара больш мірыцца з імі”, — апісваюць музыкі новую кампазіцыю.
10 гадоў таму музыкі пачыналі з рускамоўных песень. Потым перайшлі на англійскую і сталі супрацоўнічаць з лэйблам TRO Essex Music Group. Аб’ездзілі з канцэртамі Лацінскую Амерыку, здабылі фанатаў ва усім свеце і вось зафіксавалі сваю беларускамоўную творчасць.
У кастрычніку гурт трыа выпраўляецца ў еўрапейскі тур. “Вочы” дасяжныя на ўсіх лічбавых пляцоўках.
edited
89% пацверджаных выпадкаў сексуальнага гвалту на вайне ва Украіне звязаныя з Расіяй. Гэта вынікае з дакладу Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.
Ад пачатку вайны ва Украіне задакументавана 1004 выпадкі сексуальнага гвалту. У 89% выпадкаў адказнасць ускладзеная на прадстаўнікоў расійскіх уладаў: вайскоўцаў і супрацоўнікаў спецслужбаў. Яшчэ 11% выпадкаў ААН звязвае з украінскім бокам, у тым ліку з вайскоўцамі, пенітэнцыярнай службай і супрацоўнікамі СБУ.
У дакладзе гаворыцца пра масавы сексуальны гвалт над украінскімі ваеннапалоннымі і затрыманымі грамадзянскімі асобамі на акупаваных тэрыторыях і ў Расіі. Гаворка ідзе пра згвалтаванні, у тым ліку групавыя, пашкоджанні палавых органаў, удары і катаванні электрычным токам.
Самай малодшай задакументаванай ахвярай згвалтавання стала чатырохгадовая дзяўчынка, самай старэйшай — 82-гадовая жанчына.
У ААН падкрэсліваюць, што 1004 выпадкі — толькі частка рэальнага маштабу гвалту: шмат эпізодаў застаюцца незаяўленымі.
Туман, кароткачасовыя дажджы і да +25 — такой будзе нядзеля 20 верасня ў Беларусі.
Уначы сіноптыкі прагназуюць пераменную воблачнасць. Удзень па паўночным захадзе пройдуць непрацяглыя дажджы. Раніцай магчымы слабы туман. Вецер паўднёвых напрамкаў, месцамі парывісты.
Мінімальная тэмпература паветра ноччу складзе 6-12 градусаў, па захадзе краіны будзе да +14. Удзень чакаюцца камфортныя тэмпературы — ад 17 да 23 градусаў. На поўдні слупок тэрмометра будзе паказваць +25.
У наступным годзе ў Офісе пракурора Гаагскага трыбунала будзе шмат працы па Беларусі. На гэта выдзелена фінансаванне.
Расследванне беларускай сітуацыі нават можа завяршыцца выдачай ордэру на арышт, заявіў у эфіры @euroradio кіраўнік НАУ Павел Латушка.
Цалкам эфір тут: https://www.youtube.com/watch?v=4PjOhn-dINs&t=1320s