Расія можа атакаваць краіну NATO ўжо ў найбліжэйшыя месяцы. Пра гэта выданню The Guardian заявілі тры кіраўнікі еўрапейскіх разведвальных службаў. Паводле іх ацэнак, Масква можа пайсці на абмежаваную ваенную аперацыю, каб праверыць, наколькі Альянс гатовы рэальна абараняць сваіх членаў. Асаблівую ўвагу разведкі звяртаюць на краіны Балтыі.