У Расіі сёння апошні дзень галсавання на выбарах у ніжнюю палату парламента — Дзяржаўную думу. У выбарчай акрузе на выспе Сахалін камісія вырашыла падлічыць галасы сумленна. Перамагла "апазіцыя" — камуністы. Камуністычная партыя РФ выйграла ў партыі ўлады "Адзіая Расія" шэсць працэнтных пунктаў — 35% супраць 29%. На трэцім месцы Ліберальна-дэмакратычная партыя — 11%. На чацвёртым — "Новыя людзі": 9%. Яўка склала ўсяго 29% ад зарэгістравных на ўчастку выбаршчыкаў. Сёлетнія выбары ў Расіі вельмі нагадваюць беларускія. Афіцыйна яўка пасля датэрміновага галасавання склала блізу 40%. А выпадковыя незалежныя назіральнікі — там, дзе яны ёсць — фіксуюць укіды і шматлікія парушэнні.