Кіраўніца правай французскай партыі "Нацыянальнае аб'яднанне" Марын Ле Пэн выказалася супраць Расіі. Але ніводнага разу не згадала Пуціна. Нагодай стала наацыяналізацыя расійскіх актываў французскіх кампаній Auchan і Leroy Merlin. "Мы ніколі не дапусцім, каб замежная дзяржава, у дадзеным выпадку Расія, магла разлічваць на тое, каб дыктаваць — прама ці ўскосна — палітыку нашай краіне праз запалохванне, пагрозы, дэстабілізацыю ці псіхалагічны ціск", — гаворыцца ў сумеснай заяве намінальнага лідара "Нацыянальнага аб'яднання" Жардана Бардэлы і фактычнай кіраўніцы партыі Марын Ле Пен. Апошнім часам яе неаднаразова лавілі на пракрамлёўскай рыторыцы. Прозвішча "Пуцін" у заяве не згадваецца. Затое там вядзецца пра тое, што "па даручэнні Расіі" ў Еўропе (і гэта даныя французскай разведкі) ажыццяўляюцца "варожыя дзеянні". Крытыкі Ле Пэн разглядаюць заяву як дымавую заслону, прызначаную "закрыць від на Крэмль з працоўнага кабінета Ле Пэн".