За студзень-жнівень эканоміка Беларусі вырасла на 1,9% гадавых. Пры гэтым за студзень-ліпень рост складаў 2,1%. "Запаволенне звязана з выраўноўваннем тэрмінаў уборкі збожжа: пашырэнне сельскагаспадарчай вытворчасці замарудзілася да 6,5% гадавых пасля 12,9%, а таксама з астуджэннем актыўнасці ў прамысловасці і будаўніцтве", — адзначаюць эксперты Еўразійскага банка развіцця. Згодна з іх аналізам, беларускую эканоміку падтрымлівае спажывецкі попыт. У прыватнасці, рознічны тавараабарот у жніўні вырас на 8,4% гадавых пасля ліпеньскіх 8,1%. Гэтаму спрыяе павелічэнне рэальных наяўных даходаў.