Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio
Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk
Нашы суполкі ў сацсетках:
TikTok: tiktok.com/@euroradio
FB: facebook.com/euroradio.fm
Instagram: instagram.com/euroradio
Subscribers8.4K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR)16.8%1.4K avg views
Posting22.7/daylast 11 hours ago
Reactions per 1K views18.4👍 ❤ 🤬
Мінздароўя назвала прычыны рэзкага росту шаленства жывёл у Беларусі. За першае паўгоддзе колькасць выпадкаў вырасла ў 1,8 раза.
Гэта звязана з недастатковым узроўнем імунізацыі дзікіх жывёл, якая ў бягучым годзе арганізавана толькі на асобных тэрыторыях краіны.
Таксама сярод прычын ведамства называе парушэнні ўмоў утрымання сельскагаспадарчых жывёл — адсутнасць суцэльнага агароджвання месцаў іх утрымання і выпасу.
Колькі яшчэ праіснуе Каардынацыйная Рада?
На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае кіраўніца Міжнароднай камісіі КР Маргарыта Ворыхава.
Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=2ShpdfXrszM
Беларуская чыгунка адчувае праблемы з 62% запчастак для рамонту цягнікоў. У распараджэнні "Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі" апынуліся дакументы БЧ і Мінпрама па стане на 20 ліпеня 2026 года. У пераліку — 3310 пазіцый запчастак для рухомага складу.
Асабліва складаная сітуацыя з электрацягнікамі Stadler: 150 з 155 пазіцый аднесеныя да катэгорыі, дзе пастаўка немагчымая.
Палітвязень i журналіст Aндрэй Аляксандраў стаў лаўрэатам Free Media Awards 2026. Прэмію яму прысудзілі за шматгадовую працу ў незалежнай журналістыцы, у тым ліку ў БелаПАН і Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Аляксандрава затрымалі ў студзені 2021 года, а ў 2022-м асудзілі на 14 гадоў калоніі. Цяпер ён знаходзіцца ў калоніі №1 у Наваполацку.
edited
І што? Абмяркоўваем асноўныя падзеі і тлумачым, якія ў іх будуць наступствы ў новай праграме Вольгі Лойка і Андрэя Махоўскага:
https://www.youtube.com/watch?v=F1l_ros9j7E
Беларусбанк уводзіць абмежаванні па картах: што зменіцца з кастрычніка?
Абмежаванні закрануць карыстальнікаў, якія дадалі ў праграму чужыя карты — напрыклад, каб дапамагаць сваякам распараджацца грашыма. Такую магчымасць вырашылі прыбраць для барацьбы з махлярствам.
Лявон Вольскі выпусціў новы трэк. "Пакідаем на потым" — асабістая і рэфлексіўная кампазіцыя пра тое, як людзі схільныя адкладаць на заўтра найбольш істотныя рэчы — пачуцці, важныя размовы і жыццёвыя рашэнні.
Ужо заўтра Лявон Артуравіч выступіць у Варшаве на фестывалі "Graj".
Арыну Сабаленка могуць пакараць за вечарыну букмекера. Што здарылася?
Першую ракетку свету правяраюць пасля мерапрыемства ў Нью-Ёрку, дзе яна фатаграфавалася на фоне лагатыпа букмекерскай кампаніі.
Еўропа на мяжы вайны: якое месца ў планах Крамля займае Беларусь?
На гэтае ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае палітычны аналітык Віталь Цыганкоў.
https://www.youtube.com/watch?v=rPRdxihBBvw
edited
Што карыснага для беларусаў паспела зрабіць Каардынацыйная Рада за 2 месяцы “працы”?
На гэтае ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказваюць кіраўніца Міжнароднай камісіі Каардынацыйнай Рады Маргарыта Ворыхава і лідарка фракцыі “Наступ” Лізавета Пракопчык.
https://www.youtube.com/watch?v=2ShpdfXrszM
Літва цяпер не бачыць росту ваеннай пагрозы з боку Беларусі. Пра гэта заявіў галоўны дарадца прэзідэнта Літвы Дэйвідас Матулёніс.
Заява прагучала пасля слоў Святланы Ціханоўскай. Напярэдадні яна заявіла, што ў Беларусі будуецца новая ваенная інфраструктура, у тым ліку каля межаў з ЕС. На яе думку, гэта можа сведчыць пра падрыхтоўку да магчымай эскалацыі.
Першы складны iPhone паказалі за тыдзень да прэзентацыі. І карыстальнікі ўжо незадаволеныя.
Тэхнаблогер Unbox Therapy паказаў макет першага складанага iPhone, які атрымаў ад ананімнай крыніцы з Кітая. Паводле блогера, гэтая крыніца ўжо некалькі гадоў дасылае яму макеты будучых прылад Apple — і раней яны ў выніку цалкам супадалі з серыйнымі мадэлямі. Таму паказаны смартфон можа быць вельмі блізкі да таго, што Apple прадставіць афіцыйна.
Але гледачоў ужо збянтэжылі прыкметная складка пасярэдзіне экрана і масіўны шарнір. Некаторым не спадабаліся і прапорцыі тэлефона ў складзеным выглядзе.
Прэзентацыя Apple адбудзецца 9 верасня: акрамя новых iPhone, чакаюцца Apple Watch Series 12, Apple Watch Ultra 4 і AirPods 5.
Коўла і Ціханоўскага дасталі, а кватэрнае пытанне сапсавала мінчукоў. Абмяркоўваем важныя тэмы і падзеі ў эканоміцы і ў палітыцы Беларусі і свету ў стрыме з Аляксандрам Кныровічам
З'яўленне іпатэкі пад 1% — бадай што самая гучная падзея ў беларускай эканоміцы ў жніўні. І гучыць яна прыгожа. Няўжо кватэры нарэшце стануць даступнымі? Няўжо маладыя сем'і цяпер могуць разлічваць на ўласнае жыллё — а значыць, і дзяцей можна планаваць?
Разбіраемся ў пытанні (а заадно параўноўваем даступнасць жылля ў Мінску і ў Вільні) з блогерам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пагаворым пра палітыку: спецпасланнік Трампа незадаволены беларусамі, а Сяргей Ціханоўскі замест таго, каб наносіць рашучы ўдар па рэжыме, пайшоў вайной на незалежныя медыі. Што адбываецца?
Ды яшчэ і ўборачная заканчваецца. Лукашэнка вярнуўся з палёў у камфортны кабінет, а па заводах замест яго сёння ездзіць прэм'ер Аляксандр Турчын. Пра ўсё гэта ў сённяшнім стрыме: https://www.youtube.com/watch?v=ZDZq2ILeS30
edited
Гомель накрыў загадкавы смурод. На рэзкі непрыемны пах масава скардзіліся гамяльчукі з Валоціва, Старога Аэрадрома, цэнтра горада і раёна вакзала.
Версій пра яго паходжанне аказалася адразу некалькі. Адны меркавалі, што за Касцюкоўкай чысцяць канавы, іншыя звязалі пах з угнаеннем палёў гноем.
Яшчэ адна версія — касцяны завод у пасёлку Бальшавік, дзе перапрацоўваюць тушкі жывёл.
Афіцыйных тлумачэнняў незвычайнаму паху на момант публікацыі не было.
edited
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на пятніцу (час пазначаны беларускі):
12:00 — блогер Аляксандр Кныровіч
13:00 — кіраўніца Міжнароднай камісіі Каардынацыйнай Рады Маргарыта Ворыхава і лідарка фракцыі “Наступ” Лізавета Пракопчык
14:00 — палітычны аналітык Віталь Цыганкоў
17:00 — журналістка Вольга Лойка і эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі ў новай праграме "І што?"
Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!
edited
Месца для “вечнага адпачынку”? У брэсцкім парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў паставілі лаўку з паліраванага чорнага граніту, якая нагадвае надмагілле.
Гэта "падарунак гораду" ад мясцовай гранітнай майстэрні і кампаніі па ацяпленні. Менавіта таму яна называецца "Цёплай лаўкай".
Сочы ўсю ноч атакавалі дроны. Расійскія ўлады пацвердзілі ўзгаранне на нафтабазе.
Полымя было бачна за некалькі кіламетраў. Таксама выбітыя шыбы ў некалькіх жылых дамах і іншых будынках.
Паводле OSINT-аналітыкаў, яшчэ адной магчымай цэллю атакі быў расійскі дывізіён супрацьпаветранай абароны.
Важныя падзеі і сэнсы чацвярга, 3 верасня, у праграме ЕЎРАЗУМ:
00:58 “Белавія” паляціць у Варшаву — serio?
11:43 Навіны спорту
14:32 І ўсё ж: навошта Лукашэнка лётаў да Пуціна?
25:05 Навіны шоу-біз
27:44 Беларусь можа зрабіць так, каб Расія не бамбіла Украіну. Але ёсць нюанс
Кацярына Андрэева: “Мы будзем удзячныя Коўлу ў некалькіх пакаленнях”.
"Хочацца верыць, што калі я не буду маладой пры вяртанні, дык хаця б дзеці мае будуць. Гэта не вельмі аптымістычна".
Карэспандэнтка @euroradio прагулялася і папіла кавы з экс-палітзняволенай журналісткай Кацярынай Андрэевай. Паразмаўлялі пра моду, калонію і, вядома, яе мужа — палітзняволенага журналіста Ігара Ільяша.
Чытайце інтэрв'ю тут: https://euroradio.fm/kacyaryna-andreeva-my-budzem-udzyachnyya-koulu-u-nekalkikh-pakalennyakh
Спасылка, якая працуе без VPN
Калі кошты на нерухомасць у Мінску пойдуць уніз? І чаму яны ўвогуле звар'яцелі?
Калі ў вас няма 40 тыс. долараў, на сайты па продажы нерухомасці можаце не зазіраць.
"Розніца паміж значным павелічэннем даходаў і нязначным ростам ВУП за адзін і той жа перыяд азначае, што ў грамадзян з'яўляюцца лішнія грошы. І гэтыя дадатковыя грошы, якія фактычна ўзяліся з паветра, павінны кудысьці выліцца, дзесьці знайсці сабе прымяненне".
Падрабязней: https://euroradio.fm/kali-koshty-na-nerukhomasc-u-minsku-poyduc-uniz-i-chamu-yany-zvaryaceli
Спасылка, якая працуе без VPN