Месца для “вечнага адпачынку”? У брэсцкім парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў паставілі лаўку з паліраванага чорнага граніту, якая нагадвае надмагілле. Гэта "падарунак гораду" ад мясцовай гранітнай майстэрні і кампаніі па ацяпленні. Менавіта таму яна называецца "Цёплай лаўкай".